Хельгэ Маркус Інгстад
Хельгэ Маркус Інгстад | |
---|---|
Helge Marcus Ingstad | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, археолаг, юрыст, пісьменнік, адвакат, шахматыст, удзельнік кругасветнага падарожжа, этнолаг |
Дата нараджэння | 30 снежня 1899[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 2001[1][2] (101 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Anne Stine Ingstad[d] |
Дзеці | Benedicte Ingstad[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хельгэ Маркус Інгстад (нарв.: Helge Marcus Ingstad; 30 снежня 1899, Меракер — 29 сакавіка 2001, Осла) — нарвежскі падарожнік, археолаг і пісьменнік. Вядомы адкрыццём у 1960-х гадах паселішча вікінгаў у Л’Анс-о-Медаўзе, у Ньюфаўндлендзе, датаванага XI стагоддзем, што даказвала наведванне еўрапейцамі Амерыкі за чатыры стагоддзі да Хрыстафора Калумба.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся Хельгэ Інгстад 30 снежня 1899 года ў Меракеры, горадзе на заходнім узбярэжжы Нур-Трондэлага — у вобласці Ст’ёрадаль — непадалёк ад старажытнай сталіцы Тронхейма. У маладосці вучыўся ў горадзе Левангер на адваката, але ў 1926 годзе нечакана спыніў паспяховую юрыдычную практыку, прадаў утульную кантору ў Левангеры — і адправіўся ў Канаду. На працягу чатырох гадоў ён вандруе ў басейне ракі Мак-Кензі, на паўночны захад ад Вялікага Нявольніцкага возера палюючы на пушнога звера, вывучаючы субарктычную прыроду і этнаграфію мясцовых плямёнаў, празваных «едакамі аленя-карыбу». Вынікам канадскіх прыгод стала першая кніга Інгстада «Жыццё паляўнічага за пушным зверам сярод індзейцаў Паўночнай Канады», якая выйшла ў 1931 г., а пазней — раман «Кландайк Біл», які пабачыў свет у 1941 г.
У 1933—1935 гадах займаў пасаду губернатара Шпіцбергена.
Зноскі
- ↑ а б Helge Marcus Ingstad // Norsk biografisk leksikon — Kunnskapsforlaget. — ISSN 2464-1502 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Некралог па Хельгэ Інгстаду ў The New York Times Архівавана 17 жніўня 2007.