Хенг Самрын
Хенг Самрын | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кхмер.: ហេង សំរិន | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Нарадом Ранарыт | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пен Саван | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 мая 1934 (90 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | тхеравада | ||||||
Партыя | |||||||
Званне | генерал і генерал арміі | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хенг Самрын (нар. 25 мая 1934, вёска Как, Камбоджа) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Камбоджы (у 1976-91 гадах Кампучыі). Член Народнай (да 1991 года Народна-рэвалюцыйнай) партыі Камбоджы з 1959 года; член яе выканкама (з 1977 года), генеральны сакратар (1981-91), ганаровы старшыня (з 1991) ЦК.
Удзельнік узброеннай барацьбы супраць рэжыму Лон Нола (з 1970 года), пасля яго падзення ў арміі рэжыму «чырвоных кхмераў»: палітычны камісар і камандзір дывізіі, намеснік начальніка штаба Усходняй ваеннай зоны (1976-78). У 1978 годзе ўзначаліў паўстанне вайсковых частак (падтрымана в'етнамскімі войскамі) супраць улады Пол Пота. З канца 1978 года старшыня ЦК Адзінага фронту нацыянальнага выратавання Кампучыі. Старшыня Народна-рэвалюцыйнага савета (1979-81), Дзяржаўнага савета (1981-91) Камбоджы. Ва ўмовах фактычнага кантролю В'етнама над краінай і працяглай грамадзянскай вайны з прыхільнікамі Пол Пота праводзіў курс на пабудову сацыялізму на в'етнамскі ўзор.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Нарадзіліся 25 мая
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Камбоджы
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага
- Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
- Кавалеры Каралеўскага ордэна Камбоджы
- Кавалеры в’етнамскага ордэна Залатой Зоркі
- Узнагароджаныя Залатым медалём Нацыі
- Асобы
- Камуністы Камбоджы
- Кіраўнікі Камбоджы
- Рэвалюцыянеры Камбоджы
- Члены Камуністычнай партыі Кампучыі
- Постаці Камбоджы