Храм у гонар мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага (Іўе)
Праваслаўны храм | |
Храм у гонар мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага | |
---|---|
![]() | |
53°56′06″ пн. ш. 25°45′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Іўе |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Лідская епархія |
Будаўніцтва | 1994—1995 гады |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Храм у гонар мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага — мураваны праваслаўны храм у горадзе Іўе Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. 1 мая, 67.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/68/%D0%97%D0%B0%D0%B1%D1%83%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D0%B0_%D0%86%D1%9E%D1%8F._%D0%A6%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0.jpg/220px-%D0%97%D0%B0%D0%B1%D1%83%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D0%B0_%D0%86%D1%9E%D1%8F._%D0%A6%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0.jpg)
У 1993 годзе была зарэгістравана праваслаўная грамада. У 1992 годзе будынак дзіцсада быў перададзены праваслаўнай грамадзе. Будаўніцтва храма было распачата ў 1994 годзе. Да 1995 года будынак быў перабудаваны пад храм. 18 чэрвеня 1995 года епіскапам Канстанцінам храм быў асвячоны. У 2008 годзе на храме былі перароблены купалы і збудавана новая званіца[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Узведзена паводле канона старажытнарускага праваслаўнага 3-часткавага храма: кубападобны асноўны аб’ём пад 4-схільным дахам, 2-ярусная шатровая званіца над прытворам, гранёная апсіда; над усімі часткамі пастаўлены цыбулепадобныя купалы на 8-гранных барабанах. Прамавугольны ўваходны праём абрамлены арачным парталам. Фасады крапаваны лапаткамі, фігурнымі нішамі. У інтэр’еры на 3-ступенчатай салее пастаўлены драўляны 2-ярусны іканастас[2].
Зноскі
- ↑ ИВЬЕ
- ↑ Царква ў імя святога пакутніка немаўляткі Гаўрыіла Беластоцкага Архівавана 31 снежня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.