Хуан Гомес дэ Мора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хуан Гомес дэ Мора
Дата нараджэння 1586[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1648[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Juan Gómez[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мадрыдская Пласа-Маёр. Від на Каса-дэ-ла-Панадэрыя

Хуан Гомес дэ Мора (ісп.: Juan Gómez de Mora; 1586, Мадрыд - 1648, Мадрыд) — іспанскі архітэктар. Сын прыдворнага мастака караля Філіпа II Хуана Гомеса дэ Мора, пляменнік архітэктара Франсіска дэ Мора.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хуан Гомес навучаўся архітэктуры ў свайго дзядзькі. Пасля яго смерці ў 1610 годзе ва ўзросце 24 гадоў Хуан Гомес дэ Мора ўзначаліў будаўніцтва Мадрыдскага алькасара і атрымаў пасаду архітэктара пры двары караля Філіпа II. Сярод яго галоўных прац - мадрыдская плошча Пласа-Маёр, будынак турмы (цяпер палац Санта-Крус) недалёка ад яе. Хуан Гомес дэ Мора таксама ўдзельнічаў ва ўзвядзенні манастыра Энкарнасьён.

Зноскі

  1. а б Juan Gómez de Mora // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Juan Gómez de Mora // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]