Філіп II Габсбург

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Філіп II
Felipe II
кароль Іспаніі
1556 — 1598
Папярэднік тытул заснаваны; Карл V Габсбург як кароль Арагона і Кастыліі
Пераемнік Філіп III
кароль Партугаліі
1580 — 1598
(пад імем Філіп I)
Папярэднік Энрыке
Пераемнік Філіп III

Нараджэнне 21 мая 1527[1][2]
Смерць 13 верасня 1598(1598-09-13)[3][2][…] (71 год)
Месца пахавання
Род Дом Гасбургаў у Іспаніі[d] і Габсбургская Іспанія
Бацька Карл V Габсбург[5]
Маці Ізабела Партугальская[5]
Жонка Марыя Партугальская[6][5], Марыя I Цюдар[5][6], Елізавета Валуа[5][6] і Ганна Аўстрыйская[5][6]
Дзеці Дон Карлас[d], Ізабэла Клара Яўгенія[d], Каталіна Мікаэла Аўстрыйская[d], Фердынанд, прынц Астурыйскі[d], Infante Carlos Lorenzo of Spain[d], Дыега, прынц Астурыйскі[d][5], Філіп III Іспанскі і Infanta Maria of Spain[d]
Дзейнасць кіраўнік
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Падвязкі Knight in the Order of the Holy Sepulchre Grand Master of the Order of the Tower and Sword
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Філіп II (ісп.: Felipe II de España; парт.: Filipe I; 21 мая 1527 — 13 верасня 1598) — з 1556 года і да сваёй смерці быў каралём Іспаніі і Неапаля. З 1556 і да 1581 года ён таксама быў Гаспадаром Сямнаццаці Правінцый (асобна кожнай з правінцый, якія складалі Нідэрланды, у якасці герцага альбо графа). У 15541558 ён быў каралём-кансортам у Англіі як муж Марыі Цюдор, якая ўвайшла на старонкі англійскай гісторыі пад мянушкай крывавай за свой ваяўнічы каталіцызм. У 1580 годзе пасля смерці свайго дзядзькі і непрацяглай барацьбы, Філіп становіцца Філіпам I, каралём Партугаліі, такім чынам далучыўшы Партугалію, з яе заморскай імперыяй ды моцным ваенна-марскім флотам, да ўладанняў гаспадароў Іспаніі. З 1554 да 1556 года Філіп меў тытул караля Чылі.

Філіп стаў адной з самых супярэчлівых постацей Іспанскай і еўрапейскай гісторыі з-за сваёй неадназначнай ролі ў каталіцкай рэакцыі на рух рэлігійнай рэфармацыі ў Еўропе, канфлікце з Атаманскай Портай і Англіяй і стварэнні атмасферы рэлігійнай нецярпімасці ў самой Іспаніі, якая прывяла да выгнання марыскаў з Гранады, што ў сваю чаргу прывяло да эканамічнага заняпаду поўдня краіны.

Неадназначна і роля Філіпа ў будучым заняпадзе Іспанскай эканомікі. Калі Філіп стаў каралём, пасля адрачэння свайго бацькі Карла V у 1556 годзе ён атрымаў 36 мільёнаў дукатаў доўгу і штогадовы дэфіцыт у 1 мільён дукатаў. Нягледзячы на гэта Філіп праводзіў вельмі актыўную замежную палітыку і ўдзельнічаў у шматлікіх узброенных канфліктах свайго часу, што некалькі разоў руйнавала эканоміку краіны, якая была вымушана абвяшчаць банкруцтва каралеўскай казны, упершыню зрабіўшы гэта ў 1557 годзе. Філіп быў вялікім прыхільнікам авечкагадоўлі, што прывяло да занядбання вырошчвання збожжавых культур. Ужо ў 1560-я гг. Іспанія вымушана была імпартаваць збожжа і іншыя прадукты харчавання. Падаткаабкладанне абыходзіла дваранства і, у асноўным, прыпадала на тыя групы грамадства, якія былі занятыя ў гандлі ці вытворчасці. Нягледзячы на гэта трэба дадаць, што дваранства рабіла плацяжы на карысць Царквы, якая ў сваю чаргу рабіла плацяжы ў каралеўскую казну, што было ўзгоднена з Папай Рымскім, і рабілася рэгулярна.

Прыток каштоўных металаў з амерыканскіх калоній, расходы караля на войны і рост колькасці насельніцтва ў сукупнасці з інфляцыйнымі працэсамі, якія адбываліся па ўсёй Еўропе ў 16 стагоддзі, справакавалі пяцікратнае павышэнне цэн у Іспаніі. Ад інфляцыі і вялікага падатковага ціску вытворчасць краіны прыйшла ў занядбанне, і землі Філіпа ўсё болей і болей залежалі ад увозу прадуктаў вытворчасці з іншых краін і прытоку золата і серабра з Амерыкі. Вузкая падатковая база Кастыліі і Нідэрландаў не давала дастатковых даходаў, якія б далі магчымасць Філіпу фінансаваць свае вайсковыя выправы. Таму ён быў вымушаны рабіць пазыкі ў банкіраў Генуі і Аўгсбурга. У выніку пад канец яго кіравання 40 % каралеўскіх даходаў ішло на выплаты працэнтаў па пазыках.

Канфлікт з туркамі і Лепанта[правіць | правіць зыходнік]

Ад 1541 года, калі бацька Філіпа, імператар Карл V, пацярпеў моцныя страты ад туркаў, ні адна еўрапейская хрысціянская краіна не магла рашыцца на прамое супрацьстаянне турэцкай агрэсіі, тым самым парадзіўшы міф пра «ваенную непераможнасць» асманскіх войскаў. З пачатку свайго кіравання Філіп быў занепакоены ростам ваенный моцы Атаманскай Турцыі ў Міжземнамор’і. І калі ў 1558 годзе турэцкі флот пад камандаваннем Піяле Пашы захапіў Балеарскія астравы і зрабіў апусташальныя рэйды на саму Іспанію, Філіп звярнуўся з заклікам да Папы Рымскага і іншых еўрапейскіх дзяржаў пакласці канец пагрозе ад Атаманскай Порты.

Намаганнямі Філіпа ў 1560 годзе была створана Свяшчэнная Ліга, якая складалася з самой Іспаніі, Папскай дзяржавы, Венецыянскай рэспублікі, Генуэзскай рэспублікі, герцагства Савойскага і Мальтыйскага ордэна.

Да 1571 года барацьба паміж асманамі і Лігай ішла з пераменным поспехам, аднак у 1571 г. адбылася рашучая перамена поспеху ў барацьбе на карысць хрысціян у бітве пры Лепанта, у якой хрысціянскі флот пад камандаваннем Дона Хуана Аўстрыйскага амаль поўнасцю знішчыў увесь флот Атаманскай Порты.

Барацьба завяршылася мірным дагаворам, падпісаным у 1585 годзе. Аднак, пагроза панавання туркаў у Міжземнамор’і была ліквідавана яшчэ ў 1571 годзе пры Лепанта.

Мяцеж у Нідэрландах і вайна з Англіяй[правіць | правіць зыходнік]

Сямнаццаць правінцый, якія ў 16 стагоддзі складалі Нідэрланды, былі жамчужынай уладанняў Філіпа II. Эканамічна развітыя, урбанізаваныя правінцыя прыносілі каралеўскай казне даходы роўныя паступленням з амерыканскіх калоній Кастыліі.

З цягам часу патрабаванні дадатковых даходаў прывялі да глыбокай непапулярнасці караля, якая ў 1572 годзе вылілася ў адкрытае ўзброенае супрацьстаянне паміж Генеральнымі штатамі правінцый, войскі якіх узначаліў Вільгельм I Аранскі, і каронай, якая ў адказ на адмову фінансавання імкнулася ўсталяваць больш шчыльны кантроль над сваімі паўночнымі ўладаннямі.

У дадатак да фіскальных спрэчак трэба дадаць поспехі Рэлігійнай рэфармацыі, якія прывялі ў 1566 годзе да хваляванняў і ставілі сваёй мэтай рэформу царквы, і прымусілі Філіпа II паслаць на дапамогу Іспанскай адміністрацыі ў правінцыях герцага Альба з 10 000 войскам, якое ўвайшло ў Брусель 22 жніўня 1567 года.

Канфлікт ў Нідэрландах, які цягнуўся ўсё жыццё Філіпа, патрабаваў шмат намаганняў, як фізічных, так і фінансавых. Паглыбленне канфлікту прывяло да таго, што Генеральныя штаты правінцый, якія ў 1579 годзе аб’ядналіся паводле ўмоў Утрэхцкай уніі, прынялі Акт Адступлення пазбавіўшы Філіпа суверэнітэта над правінцыямі.

Пасля забойства прынца Аранскага, па заказу Філіпа, у 1584 годзе, у вайну паміж Нідэрландамі ды Іспаніяй упершыню адкрыта ўмешваецца пратэстанцкая Англія ў выніку амаль бесперапыннага пагаршэння адносін на рэлігійнай і гандлёвай глебе, а таксама па прычыне жадання падтрымаць пратэстантаў супраць «прыгнёту папізму». Вайна з Англіяй цягнулася да 1604 года, у час якой Іспанія пацярпела найгоршае марское паражэнне за ўсё жыццё Філіпа падчас экспедыцыі Непераможнай Армады.

Партугальская спадчына[правіць | правіць зыходнік]

У 1580 годзе кароль Партугаліі Себасцьян I загінуў падчас катастрафічнай вайсковай выправы супраць Марока. Разам з яго смерцю скончылася прамая мужчынская лінія каралеўскай дынастыі. Філіп заявіў аб сваіх правах на партугальскі трон, абапіраючыся на спадчынныя правы сваёй маці Ізабелы, якая да замужжа з бацькам Філіпа імператарам Карлам V мела тытул інфанты Партугаліі.

Да смерці сваёй маці Філіп у асноўным размаўляў па-партугальску. У 1581 годзе ён быў прызнаны каралём Партугаліі Картэсамі ў Тамары. Партугалія і Іспанія суіснавалі ў якасці асобных каралеўстваў ва ўмовах асабістай уніі на працягу 60 гадоў.

Каланіяльная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Філіп праяўляў зацікаўленасць у пытаннях жыццядзейнасці іспанскіх калоній у Амерыцы: яшчэ быўшы прынцам, у 1553 годзе ён дазволіў да друку фактычна першую кнігу пра Паўднёвую Амерыку гісторыка Педра дэ Сьеса дэ Леона — Хроніку Перу, якая паклала пачатак вывучэнню гэтага мацерыка еўрапейцамі.

Спадчына[правіць | правіць зыходнік]

У часы каранавання Філіпа Іспанія дасягнула вяршыні сваёй магутнасці. Філіпава замежная палітыка, якая прывяла да некалькіх войн і велізарных намаганняў, які падарвалі эканоміку краіны і прывялі да глыбокага крызісу, які, у сваю чаргу, прывёў Іспанію да заняпаду ў другой палавіне 17-ага стагоддзя. Ваяўнічы каталіцызм і рэлігійная нецярпімасць, якую практыкаваў Філіп, прымусілі сотні тысяч людзей пераехаць з Іспаніі ў іншыя краіны свету, тым пазбавіўшы яе вялікай часткі людcкіх рэсурсаў. Інквізіцыя, якую Філіп горача падтрымліваў, стала на шляху інтэлектуальнага развіцця краіны.

Нягледзячы на амаль поўнае знішчэнне Іспанскага флота падчас выправы Непераможнай Армады супраць Англіі Філіп пражыў дастаткова доўга, каб зноў убачыць адраджэнне Іспанскага дамінавання на моры і Іспанскага гандлю ў Амерыцы. Іспанская культура перажывала перыяд росквіту.

Зрэшты па крытэрыях і паняццях часу кіраванне Філіпа нельга назваць няўдачай. Нягледзячы на бесперапынныя пірацкія выправы англійскіх, галандскіх і французскіх карсараў Філіп здолеў вялічэзна павялічыць імпарт серабра і золата з амерыканскіх калоній, і ліквідаваць пагрозу, якую Еўропе прадстаўляла Асманская імперыя. Ён таксама здолеў аб’яднаць Іспанію і Партугалію ў асабістую унію, якая доўжылася 60 гадоў. Яго намаганні таксама зрабілі ўклад у справу Рэлігійная контррэфармацыі і шмат у чым спынілі распаўсюджванне пратэстантызму ў Паўночнай Еўропе.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Філіпіны, якія былі на працягу 300 гадоў іспанскай калоніяй, былі названы так у 1543 годзе ў гонар караля Філіпа II.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама:

  • Parker, Geoffrey, «Philip II» (1978)
  • Parker, Geoffrey, «The Grand Strategy of Philip II» (2000)
  • Gachard, «Correspondance de Philippe II sur les affaires des Pays Bas» (Брус., 1848—79);
  • его же, «Lettres de Philippe II à ses filles» (П., 1884);
  • Mignet, «Antonio Ferez et Philippe II» (1881),
  • Philippson, «Ein Ministerium unter Philipp II» (В., 1884).
  • Braudel F. (1 выд. 1949; 2-е выд. 1966) La Mediterranee et le monde mediterraneen a l’epoque de Philippe II.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б в Felipe II // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Filips II van Spanje // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. а б в г д е ё Kindred Britain
  6. а б в г (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]