Перайсці да зместу

Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (Засулле)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Міхайлаўская царква
53°34′50″ пн. ш. 26°49′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Засулле
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Засулле Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

Першы вядомы храм у Засулле пабудаваны ў 1710 годзе, гэта быў уніяцкі храм Яна Хрысціцеля. У 1784 годзе храм быў перабудаваны ў драўляны праваслаўны на цагляным падмурку. У 1960-я гады савецкай уладай храм быў разабраны.

У 1990-я гады распачалося аднаўленне храма на тым жа падмурку. Новы храм асвячоны ў 2010 годзе[1].

Крыжова-купальны храм, да якога дабудавана званіца-прытвор (васьмярык на чацверыку). Над сяродкрыжжам узведзены 8-гранны светлавы барабан з цыбулепадобнай галоўкай, над прыдзеламі і 5-граннай апсідай — макаўкі. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі[2].

Зноскі

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4