Засулле
Выгляд
Аграгарадок
Засулле
| ||||||||||||||||||||||||
Засу́лле[1] (трансліт.: Zasullie, руск.: Засулье) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рубяжэвіцкага сельсавета. За 16 кіламетраў на паўночны ўсход ад Стоўбцаў, 96 кіламетраў ад Мінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з XVI ст. Першыя вядомыя ўладальнікі — татарскія князі Уланы (Улановічы). У 1592 годзе вёску набыў князь Яраш Жыжэмскі. На працягу XVII ст. вёска разрасталася, чаму спрыяла знаходжанне на гандлёвым шляху Менск—Мір. У XVIII ст. на некаторы час вёска ўваходзіла ў склад уладанняў Радзівілаў. У канцы XVIII ст. уладальнік — Вінцэнт Дзерналовіч. У XIX ст. уласнасць перайшла да Крупскіх.
У 1921—1939 гадах у складзе Польшчы.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Засульскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 548 жыхароў (1897)
- 984 жыхары, 281 двор (1971)
- 422 жыхары, 186 двароў (1997)
- 307 жыхароў, 138 двароў (2013)
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Амбулаторыя
- Аддзяленне сувязі
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Сядзіба Крупскіх
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Іосіфавіч Жук (нар. 1941) — беларускі мастак-плакатыст.
- Георгій Іосіфавіч Жыхар (нар. 1936) — беларускі спецыяліст у галіне цеплаэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук, прафесар.
- Урбан Баніфацевіч Крупскі (1863—1915) — беларускі палітычны, культурны і гаспадарчы дзеяч Расійскай імперыі.
- Чэслаў Урбанавіч Крупскі (1889—1939/1940) — беларускі і польскі дзяржаўны дзеяч, юрыст і маянтковец.
- Януш Урбанавіч Крупскі (1898—1939) — інжынер-аграрый, апошні прыватны ўласнік маёнтка Засулле ў Расійскай імперыі і міжваеннай Польшчы.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
- Раюк, А.Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара / А.Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 3 ч. / РИВШ ; редкол. : В.А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2023. — Вып. 23. — Ч. 1. — С. 339—346.
- Федорук, А.Т. Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО "Полифакт" : ООО "Лекция", 2000. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Засулле
- Засулле на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Zasule // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 454.