Цзіньчэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цзіньчэн
Краіна
Уваходзіць у
Насельніцтва
  • 2 279 146 чал. (2010)[1]
Плошча
  • 9 424,87 км²
Цзіньчэн на карце
Часавы пояс UTC+8
Тэлефонны код 356
Паштовыя індэксы 048000
Код аўтам. нумароў 晋E
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цзіньчэн (кіт. спр. 晋城, піньінь Jìnchéng) — гарадская акруга ў правінцыі Шаньсі КНР.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пры імперыі Паўночная Вэй у гэтых месцах была створана вобласць Цзяньчжоу (Цзян). Пры імперыі Суй яна ў 568 годзе была перайменавана ў Цзэчжоу (泽州), а ў 583 годзе паніжана ў рангу да павета, які атрымаў назву Даньчуань (丹川县). Пры імперыі Тан вобласць Цзэчжоу была адноўлена. Пры імперыі Цын вобласць у 1728 годзе была паднятая ў рангу да ўправы. Пасля Сіньхайскай рэвалюцыі ў Кітаі была праведзена рэформа структуры адміністрацыйнага падзелу, падчас якой управы і вобласці былі скасаваныя.

Пасля ўтварэння КНР правінцыя Шаньсі была ў 1949 годзе падзелена на 7 спецыяльных раёнаў; гэтыя землі трапілі ў склад спецыяльнага раёна Чанчжы (长治专区). У 1958 годзе спецыяльны раён Чанчжы быў перайменаваны ў спецыяльны раён Цзіньдунань (晋东南专区), пры гэтым адбылося ўзбуйненне паветаў: паветы Гаапін і Лінчуань былі далучаны да павета Цзіньчэн, а павет Ціньшуй — да павета Янчэн. У 1961 годзе ўсе паветы былі адноўлены ў ранейшых межах.

У 1970 годзе спецыяльны раён Цзіньдунань быў перайменаваны ў Акругу Цзіньдунань (晋东南地区).

У 1983 годзе павет Цзіньчэн быў ператвораны ў гарадскі павет; пры гэтым быў уведзены падзел гарадскога павета на раёны — гарадскі і прыгарадны.

У 1985 годзе пастановай Дзяржсавета КНР былі расфармаваныя горад Чанчжы і акруга Цзіньдунань, а на іх тэрыторыі ўтвораны гарадскія акругі Чанчжы і Цзіньчэн. У склад гарадской акругі Цзіньчэн увайшлі паветы Цыньшуй, Янчэн, Лінчуань і Гаапін; гарадскі павет Цзіньчэн быў расфарміраваны, і яго складовыя часткі ўвайшлі непасрэдна ў склад гарадской акругі Цзіньчэн.

У 1993 годзе павет Гаапін быў ператвораны ў гарадскі павет.

У 1996 годзе прыгарадны раён быў ператвораны ў павет Цзэчжоу.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Гарадская акруга Цзіньчэн падзяляецца на 1 раён, 1 гарадскі павет, 4 паветы:

Карта
# Статус Назва Іерогліфы Піньінь Насельніцтва
(2003 прыкл.)
Плошча
(км²)
Шчыльнасьць
насельніцтва
(/км²)
1 Раён Чэнцюй 城区 Chéng qū 280 000 141 1986
2 Гарадскі павет Гаапін 高平市 Gāopíng shì 480 000 946 507
3 Павет Цзэчжоу 泽州县 Zézhōu xiàn 510 000 2023 252
4 Павет Ціньшуй 沁水县 Qìnshuǐ xiàn 210 000 2655 79
5 Павет Янчэн 阳城县 Yángchéng xiàn 390 000 1968 198
6 Павет Лінчуан 陵川县 Língchuān xiàn 250 000 1751 143

Зноскі

  1. Sixth National Population Census of the People's Republic of China

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]