Чахахбілі
Выгляд
Чахахбі́лі (груз. ჩახოხბილი) — рагу з птушкі, нацыянальная грузінская страва.
Першапачаткова рабілася з фазана (груз. ხოხობი — [хахобі]), але ў цяперашні час з любога мяса птушкі, а асабліва хатняй курыцы.
Страва падрыхтоўваецца з кавалачкаў філе птушкі, тушаных у таматным соусе, з даданнем спецый і часнака. Характэрнай асаблівасцю чахахбілі з'яўляецца папярэдняе (да тушэння) так званае сухое запяканне птушкі на працягу 15 хвілін без дадання якога-небудзь тлушчу[1]
Часам пры падрыхтоўцы гэтай стравы вада не дадаецца, вільгаць ў страве выкарыстоўваецца толькі з гародніны, пераважна цыбулі[2]. Астатняе — інтэрпрэтацыі кухароў.
Зноскі
- ↑ ГРУЗИНСКАЯ КУХНЯ Архівавана 30 чэрвеня 2012. // kuking.net (руск.)
- ↑ Рецепт чахохбили из курицы (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рэцэпт xахахбілі на сайце «Падарожжа ў краіну Кулінарыя» Архівавана 28 сакавіка 2014. (руск.)
- Пакрокавы рэцэпт з фота (руск.)