Чжан Цзыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чжан Цзыі
кіт.: 章子怡
Дата нараджэння 9 лютага 1979(1979-02-09)[1][2] (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Wang Feng[d]
Адукацыя
Прафесія акцёрка, танцоўшчыца, мадэль, тэатральная актрыса, кінаактрыса
Кірунак драма і wuxia[d]
Узнагароды
IMDb ID 0955471
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чжан Цзыі (нар. 9 лютага 1979, Пекін, Кітай) — кітайская актрыса. Набыла вядомасць дзякуючы галоўнай ролі ў фільме рэжысёра Чжан Імоу «Дарога дадому» (1999). У цяперашні час нараўне з Чжао Вэй, Чжоу Сюнь і Сюй Цзінлэй уваходзіць у чацвёрку найбольш папулярных актрыс Кітая новага часу. Часопіс Time назваў Чжан Цзыі «кітайскім падарункам Галівуду», а People двойчы ўключаў актрысу ў спіс пяцідзесяці найпрыгажэйшых людзей планеты.

У 19 гадоў Чжан Цзыі атрымала ролю ў сусветна вядомага рэжысёра Чжан Імоу ў фільме «Дарога дадому» (1999), які быў удастоены Сярэбранага мядзведзя на Берлінскім кінафестывалі 2000 года і зрабіў актрысу вядомай у Кітаі. Пасля здымак у фільме «Тыгр, які крадзецца, цмок, які стаіўся» (2000) Энга Лі Чжан стала актрысай сусветнага маштабу.

Першай працай Чжан Цзыі ў амерыканскім кіно стаў фільм «Гадзіна пік 2», прычым у гэты час актрыса не валодала англійскай мовай, і Джэкі Чану даводзілася выступаць у ролі перакладчыка. З таго часу яна пачала старанна вывучаць англійскую, займаючыся па пяць гадзін у дзень, і авалодала ім на добрым узроўні.

У 2006 годзе Чжан Цзыі была ў складзе журы асноўнага конкурсу 59-га Канскага кінафестывалю, а праз тры гады была сябрам журы ў конкурсе кароткаметражных фільмаў на 62-м фестывалі.

Зноскі

  1. Zhang Ziyi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Zhang Ziyi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.