Чэрокі (мова)
Чэрокі | |
---|---|
Саманазва | ᏣᎳᎩ ᎦᏬᏂᎯᏍᏗ |
Краіны | ЗША |
Рэгіёны | штат Аклахома, штат Паўночная Караліна |
Агульная колькасць носьбітаў | 302000 |
Класіфікацыя | |
|
|
Пісьменнасць | Cherokee syllabary[d] і лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | чер 784 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | chr |
ISO 639-3 | chr |
WALS | che |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 903 і 1536 |
Ethnologue | chr |
ELCat | 1684 |
IETF | chr |
Glottolog | cher1273 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Чэрокі (саманазва: ᏣᎳᎩ ᎦᏬᏂᎯᏍᏗ) — паўднёвая іракезская мова, родная мова народа чэрокі. У 2017 г. на ёй размаўлялі каля 302 000 чалавек[1] у ЗША, пераважна ў штаце Аклахома.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прыхільнікі існавання прота-іракезскай мовы[2] лічаць, што мова чэрокі адасобілася ад паўночных іракезскіх моў каля 3500 - 3800 гадоў таму. Да першай трэці XIX ст. асноўнай зонай развіцця мовы была тэрыторыя штата Паўночная Караліна. Першыя запісы слоў у выніку кантактаў з еўрапейцамі з'явіліся ў XVII ст. У 1821 г. правадыр Секвоя ўпершыню прылюдна прадставіў арыгінальную пісьмовасць чэрокі. У 1828 г. пачала выдавацца першая газета амерыканскіх індзейцаў «Cherokee Phoenix»[3] на англійскай мове і мове чэрокі.
У выніку масавага перасялення ў першай палове XIX ст. большасць чэрокі апынулася на тэрыторыі штата Аклахома. Палітыка акультурацыі і асіміляцыі прывяла да згубы гутарковай мовы часткай носьбітаў, знікненню ўсходняга дыялекта. З 2005 г. дзейнічае праграма адраджэння мовы чэрокі[4]. Яна ўключае пашырэнне магчымасцей вывучэння і выкарыстання мовы праз адукацыю, СМІ, сучасныя электронныя прылады.
Дыялекты
[правіць | правіць зыходнік]Вылучаюць тры буйныя дыялекты мовы чэрокі[5]:
- Усходні (ніжні) †
- Сярэдні (выкарыстоўваецца сучаснымі чэрокі Паўночнай Караліны)
- Заходні (горны) распаўсюджаны сярод чэрокі Захаду
Пісьмовасць
[правіць | правіць зыходнік]Арыгінальная пісьмовасць на мове чэрокі ўзнікла дзякуючы намаганням правадыра Секвоі ў 1809 - 1821 гг.[6] Пры распрацоўцы ён часткова абапіраўся на літары лацінкі, але не зразумеў ідэю гукавага алфавіта і стварыў складовае пісьмо. Першыя 6 сімвалаў значаць ізаляваныя гукі, астатнія сімвалы — склады:
Галосныя → Зычныя ↓ |
a [a]~[ə] |
e [e]~[ɛ] |
i [i]~[ɪ] |
o [o]~[ɔ] |
u [u]~[ʊ] |
v [ə̃] |
---|---|---|---|---|---|---|
— | Ꭰꭰ a | Ꭱꭱ e | Ꭲꭲ i | Ꭳꭳ o | Ꭴꭴ u | Ꭵꭵ v |
g [ɡ] |
Ꭶꭶ ga • Ꭷꭷ ka | Ꭸꭸ ge | Ꭹꭹ gi | Ꭺꭺ go | Ꭻꭻ gu | Ꭼꭼ gv |
h [h] |
Ꭽꭽ ha | Ꭾꭾ he | Ꭿꭿ hi | Ꮀꮀ ho | Ꮁꮁ hu | Ꮂꮂ hv |
l [l] |
Ꮃꮃ la | Ꮄꮄ le | Ꮅꮅ li | Ꮆꮆ lo | Ꮇꮇ lu | Ꮈꮈ lv |
m [m] |
Ꮉꮉ ma | Ꮊꮊ me | Ꮋꮋ mi | Ꮌꮌ mo | Ꮍꮍ mu | |
n [n] |
Ꮎꮎ na • Ꮐꮐ nah • Ꮏꮏ hna | Ꮑꮑ ne | Ꮒꮒ ni | Ꮓꮓ no | Ꮔꮔ nu | Ꮕꮕ nv |
qu [kʰw] |
Ꮖꮖ qua | Ꮗꮗ que | Ꮘꮘ qui | Ꮙꮙ quo | Ꮚꮚ quu | Ꮛꮛ quv |
s [s] |
Ꮝꮝ s • Ꮜꮜ sa | Ꮞꮞ se | Ꮟꮟ si | Ꮠꮠ so | Ꮡꮡ su | Ꮢꮢ sv |
d/t [d]/[t] |
Ꮣꮣ da • Ꮤꮤ ta | Ꮥꮥ de • Ꮦꮦ te | Ꮧꮧ di • Ꮨꮨ ti | Ꮩꮩ do | Ꮪꮪ du | Ꮫꮫ dv |
tl [t͡ɬ] |
Ꮬꮬ dla • Ꮭꮭ tla | Ꮮꮮ tle | Ꮯꮯ tli | Ꮰꮰ tlo | Ꮱꮱ tlu | Ꮲꮲ tlv |
ts [t͡s]~[d͡ʒ] |
Ꮳꮳ tsa | Ꮴꮴ tse | Ꮵꮵ tsi | Ꮶꮶ tso | Ꮷꮷ tsu | Ꮸꮸ tsv |
w [ɰ] |
Ꮹꮹ wa | Ꮺꮺ we | Ꮻꮻ wi | Ꮼꮼ wo | Ꮽꮽ wu | Ꮾꮾ wv |
y [j] |
Ꮿꮿ ya | Ᏸᏸ ye | Ᏹᏹ yi | Ᏺᏺ yo | Ᏻᏻ yu | Ᏼᏼ yv |
Зноскі
- ↑ Language: Cherokee
- ↑ Proto-Iroquoian language
- ↑ Cherokee Phoenix
- ↑ Cherokee Language(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2020. Праверана 17 чэрвеня 2017.
- ↑ History of The Cherokee Language
- ↑ Sequoyah - Cherokee Nation Архівавана 11 чэрвеня 2018.