Складовае пісьмо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Складовае пісьмо, або сілабічнае пісьмо (фр.: syllabe склад) — адмена пісьма, у якой знак прадстаўляе фанетычны склад. У параўнанні з ідэаграфічным пісьмом (на аснове якога склалася) мае меней знакаў, дакладней перадае фанетычную і граматычную структуру мовы.

Складовае пісьмо пачало фарміравацца ў 2 тыс. да н.э. на аснове ідэаграфічнага, калі знакамі таго пачалі азначацца замест цэлых словаў асобныя склады. Сучаснымі прыкладамі складовага пісьма з'яўляюцца індыйскае, японскае, карэйскае.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сучасная беларуская мова: Вучэб. дапам.. — Мн. : Выш. школа, 2006. — 559 с. ISBN 985-06-1140-5. С.60—63.