Шклоўская балетная школа
Выгляд
Шклоўская балетная школа — балетная школа пры Шклоўскім тэатры Зорыча ў канцы 18 стагоддзя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]«Тэатральным танцам» навучалі балетмайстры П. Барцанці (да 1783 года), Марыядзіні (1780-я гады), М. Пранчынскі (1795—1798). Навучэнцамі былі прыгонныя з навакольных вёсак і кадэты Шклоўскага корпуса. Паводле сведчання сучасніка, 20 сялянскіх дзяўчат, якія жылі разам у асобным будынку, атрымлівалі ў школе і агульную адукацыю: вывучалі французскую мову. Выхаванцы школы вызначаліся высокім прафесійным майстэрствам. Сярод іх П. і К. Азарэвічы, К.Буткевіч, Я.Чуцікаў і іншыя.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шклоўская балетная школа // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.