Шклоўская парусінавая мануфактура
Выгляд
Шклоўская парусінавая мануфактура | |
---|---|
Заснаванне | 1794 |
Скасавана | 1845 |
Заснавальнікі | Сямён Гаўрылавіч Зорыч |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Галіна | тэкстыльная прамысловасць[d] |
Прадукцыя | парусіна і палатно |
Шклоўская парусінавая мануфактура — мануфактура, заснаваная С. Г. Зорычам, якая працавала ў Шклове ў 1794—1845 гадах[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчалася ў мураваным двухпавярховым будынку. Вырабляла тонкае і паруснае палатно з ільняных і пяньковых нітак.
У 1797 годзе працавала 255 чалавек, у тым ліку 130 ткачоў, 125 рознарабочых, мелася 138 ткацкіх станкоў; выпушчана 52 145 аршын палатна, якое пастаўлялася пераважна ў Рыгу[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..