Шклоў
Горад
Шклоў
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Шклоў[3] (афіц. транс.: Škloŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Шклоўскага раёна, на правым беразе р. Днепр. За 30 км ад г. Магілёў. Чыгуначная станцыя на лініі Орша—Магілёў. Насельніцтва 16 310 чал. (2017)[2].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню згадваецца ў 1526 годзе. Узнік на месцы сучасных вёсак Стары Шклоў і Хоцімка. Падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ (1534—1537) у 1535 годзе спалены. З 2-й палове 16 стагоддзя цэнтр Шклоўскага графства. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583) двойчы спалены рускімі войскамі. У канцы 16 стагоддзя перанесены на сучаснае месца. У 16-17 стагоддзях у горадзе існаваў вялікі Шклоўскі замак і Шклоўскія гарадскія ўмацаванні. У 1654 годзе, пасля кароткай аблогі, магістрат здаў горад рускім войскам. Улетку 1655 года ў Шклове размяшчалася часовая стаўка рускага цара Аляксея Міхайлавіча. У 1660 годзе горад вызвалены, у 1666 годзе зноўку захоплены рускімі войскамі. У 1667 годзе вернуты Рэчы Паспалітай. Шклоў быў цэнтрам Шклоўскага графства.У 1708 (падчас Паўночнай вайны 1700—1721) разбураны рускімі войскамі за дапамогу шведам. У 1762 годзе атрымаў магдэбургскае права, пячатку і герб.
У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1773—1777 гадах цэнтр павета Магілёўскай правінцыі і губерні. З 1777 года мястэчка, цэнтр воласці Магілёўскага павета. З 1778 года валоданне С. Г. Зорыча. У пачатку 19 стагоддзя — важны гандлёвы цэнтр Беларусі, прыстань на Дняпры. У пачатку 20 стагоддзя праз Шклоў пракладзеная чыгунка Орша—Магілёў.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шклоў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Савецкай Беларусі.
З снежня 1919 у складзе РСФСР. З 1924 года, пасля першага ўзбуйнення БССР — цэнтр Шклоўскага раёна БССР.
У Другую сусветную вайну з 1941 да 1944 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

- XVII стагоддзе: 1650 — 8 540 чал.[1]; 1661 — 4 375 чал.[1]
- XIX стагоддзе: 1880 — 2 393 чал., з іх праваслаўных 1 268, каталікоў 33, іўдзеяў 1 092[4]
- XX стагоддзе: 1923 — 6 617 чал.; 1939 — 8,1 тыс. чал.; 1959 — 7,8 тыс. чал.; 1979 — 11,8 тыс. чал.; 1991 — 15 тыс. чал.[5]
- XXI стагоддзе 2004 — 15,9 тыс. чал.; 2006 — 15,6 тыс. чал.; 2008 — 16,6 тыс. чал.; 2009 — 17,8 тыс. чал.; 2015 — 16 359[6]; 2016 — 16 425 чал.[7]; 2017 — 16 310 чал.[2]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы харчовай, папяровай, камбікормавай прамысловасці. Гасцініца «Крынічка». Уваходзіць у турыстычныя маршруты «Гісторыка-культурная спадчына Магілёўскага края» і «Айчыны славутыя імёны».
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка.
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
У Шклове працуюць 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, спецшкола, цэнтр развіцця і рэабілітацыі, сацыяльны прытулак.
СМІ[правіць | правіць зыходнік]
У горадзе выдаецца газета «Ударны фронт».
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Шклоўская ратуша (1770—1772 г., мураваная).
- Спаса-Праабражэнская царква (да 1905 г., мураваная).
- Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (1849 г., мураваны).
- Шклоўскі ідал (10 ст., знойдзены каля Шклова ў 1963) — скульптура паганскага бажаства.
- Ніжнінскі роў (геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння)
- Шклоўская сінагога (2-я пал. 17 ст.).
- Шклоўская сядзіба
- Будынак канторы папяровай фабрыкі «Спартак» (1898)
- Жылыя дамы (18—19 ст.)
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]


- Кадэцкі корпус (XVIІІ ст.)
- Сядзіба Крывашэіна (пач. ХХ ст.)
- Царква Уваскрашэння Хрыстова (XVIІ ст.)
- Свята-Уваскрасенская царква (XVIII ст.)
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Святлана Георгіеўна Алейнікава (нар. 1942) — беларускі архітэктар.
- Міхаіл Іосіфавіч Гузікаў (1806—1837) — беларускі музыкант
- Андрэй Ігнатавіч Зюзькоў (1904—1938) — беларускі гісторык
- Еўдакія Сцяпанаўна Лепля (1927—1976) — мікрабіёлаг, доктар медыцынскіх навук[8]
- Майсей Ісакавіч Пэўзнер (1865—1955) — вучоны ў галіне тэрапіі, інфекцыйных захворванняў, доктар медыцынскіх навук
- Святлана Віктараўна Сярова (нар. у 1986) — беларуская лёгкаатлетка
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Лукашэвіч А. Шклоў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 757. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Szkłów // Шклоў // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XI (Sochaczew — Szlubowska Wola), 1890. — S. 922 (польск.)
- ↑ Шклов // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 209.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шклоў
Геаграфічныя звесткі па тэме Шклоў на OpenStreetMap
- Надвор’е ў горадзе Шклоў