Шпіталь (Клецк)
Славутасць | |
Шпіталь | |
---|---|
53°04′06″ пн. ш. 26°37′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Клецк |
Архітэктурны стыль | Мадэрн |
Будаўніцтва | 1909 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000191 |
Шпіталь — будынкі пачатку XX стагоддзя ў Клецку, размешчаныя па вул. Школьная, 23, 25. Помнікі архітэктуры стылю мадэрн. Цяпер у будынку размяшчаецца КУП «Клецкая ЖКГ».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1909 годзе з цэглы. Складаецца з трох карпусоў. Будынак шпіталя — Ш-падобны ў плане аднапавярховы аб’ём, накрыты вальмавым дахам.
У часы першай сусветнай вайны размяшчаўся вайсковы шпіталь. Падчас акупацыі ў будынку размяшчалася Клецкая тэхнічная школа. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчалася Клецкая сярэдняя школа, Дом піянераў, раённы ваенны камісарыят. Цяпер выкарыстоўваецца Клецкай ЖКГ. У 1995 праводзіўся касметычны рамонт.
Каля будынка былога шпіталя ў маі 2011 года, падчас рамонту цеплатрасы работнікамі КУП «Клецкая ЖКГ» былі знойдзены чалавечыя рэшткі. У выніку даследаванняў выявілася, што пахаванне з’яўляецца магілай ахвяраў набегаў крымскіх татар пачатку XVI ст[1][2].
Зноскі
- ↑ ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА. Будынак былога шпіталя(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2020. Праверана 29 кастрычніка 2020.
- ↑ Клецк
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шпіталь (Клецк) на сайце Radzima.org