Крымскія татары

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крымскія татары
qırımtatarlar, qırımlar
Crimean-tatar-women.jpg
Крымскататарскія жанчыны.
Агульная колькасць 452000
Рэгіёны пражывання Flag of Russia.svg Расія — 2 тыс.

Flag of Ukraine.svg Украіна — 305 тыс.
Flag of Turkey.svg Турцыя — 99 тыс.
Flag of Uzbekistan.svg Узбекістан — 5 тыс.
Flag of Tajikistan.svg Таджыкістан — 9,8 тыс.
Flag of Romania.svg Румынія — 22 тыс.
Flag of Bulgaria.svg Балгарыя — 5,7 тыс.
Flag of Belarus.svg Беларусь — 12

Мова крымскататарская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы туркі, караімы, крымчакі

Кры́мскія тата́ры (саманазва: qırımtatarlar, qırımlar) — цюркамоўны народ, які насяляе Крым. У выніку міграцыйных працэсаў і прымусовага перасялення ў савецкі час буйныя абшчыны крымскіх татар узніклі ў краінах Цэнтральнай Азіі, Румыніі, Балгарыі, Турцыі і г. д. Агульная колькасць (на 2013 г.) — 452 тысячы чал[1].

Крымскія татары адыгралі значную ролю ў фарміраванні беларускіх татар. У 2009 годзе ў Беларусі жыло 12 чалавек, якія вызначалі сваю тоеснасць як крымскія татары[2].

Рассяленне[правіць | правіць зыходнік]

Пражываюць у асноўным у Крыме (каля 253 тыс. у 2001 г[3]) і прылеглых раёнах Украіны, а таксама ў Турцыі, Румыніі (20,3 тыс. у 2011 годзе[4]), Узбекістане (90 тыс., ацэнкі ад 10 тыс. у 2000 г.[5] да 100 тыс.[6]), Расіі (2449 у 2010 г.[7], у асноўным у Краснадарскім краі), Балгарыі (3 тыс.).

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Размаўляюць на крымскататарскай мове.

Этнагенез[правіць | правіць зыходнік]

Этнагенез крымскіх татар праходзіў незалежна ад волжскіх татар.

Крымскія татары сфарміраваліся як народ у Крыме і з'яўляюцца нашчадкамі розных народаў, якія мігравалі на тэрыторыю паўвострава. Асноўныя этнічныя групы, якія засялялі ў розныя часы Крым і якія прынялі ўдзел у фарміраванні крымскага народа — гэта таўры, скіфы, сарматы, аланы, булгары (протабалгары), грэкі, готы, хазары, печанегі, полаўцы, італьянцы, чаркесы, малаазійскія туркі.

Пасля прыняцця ханам Узбекам ісламу ў якасці дзяржаўнай рэлігіі, мусульманства стала актыўна распаўсюджвацца ў Крыме.

У выніку перавагі на тэрыторыі паўвострава атрымаў імя «татары» палавецкамоўнага насельніцтва і ісламскай рэлігіі пачаліся працэсы асіміляцыі і кансалідацыі стракатага этнічнага кангламерату ў адзіную крымскую нацыю. На працягу некалькіх стагоддзяў склалася сучаснае нацыянальнае аблічча крымскіх татараў і крымскататарская мова на аснове палавецкай мовы.

Крымскататарскі народ складаецца з трох субэтнасаў: таты (цэнтральны Крым), ялыбойцы (паўднёвы бераг Крыма) і нагаі (стэпавы Крым). Гэтыя субэтнасы размаўляюць на розных дыялектах крымскататарскай мовы, якія належаць да розных груп цюркскай сям'і.

Зноскі

  1. Tatar, Crimean
  2. belstat.gov.by
  3. Про кількість та склад населення Автономної Республіки Крим за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року. Державний комітет статистики України. Праверана 3 мая 2017.
  4. Rezultate definitive ale Recensământului Populaţiei şi al Locuinţelor – 2011 (рум.) . Institutul naţional de statistică. Праверана 3 мая 2017.
  5. Этнический атлас Узбекистана — Институт «Открытое общество» - Фонд содействия - Узбекистан, 2002. — С. 206. — ISBN 5-862800-10-7.
  6. Kuzio, T. Crimean Tatars Divide Ukraine and Russia // Eurasia Daily Monitor. — 2009. — Vol. 6. — № 121.
  7. Всероссийская перепись населения 2010 г.. Демоскоп weekly. Праверана 3 мая 2017.