Клецк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Горад
Клецк
Klieck Montage (2017).jpg
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1793
Паштовы індэкс
222531
Аўтамабільны код
5
СААТА
6225501000
Афіцыйны сайт
Клецк на карце Беларусі ±
Клецк (Беларусь)
Клецк
Клецк (Мінская вобласць)
Клецк

Клецк[2] (трансліт.: Klieck) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Клецкага раёна, на р. Лань. За 140 км на паўднёвы захад ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі АсіповічыБаранавічы. Аўтадарогамі злучаны з Нясвіжам, Баранавічамі, Слуцкам. Насельніцтва 11 348 чалавек (2017)[3].

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Клецк» утварыўся ад асновы клець, або старога дыялектнага слова «клеч» — бярозавы параснік[4]. Ранейшыя назвы горада ў гістарычных крыніцах: Клѣчьск[5], Клеческ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічная гісторыя мясцін пачынаецца ў IV—V стст., калі на беразе Лані існавала неўмацаванае балцкае паселішча культуры штрыхаванай керамікі. У 2-й палове Х ст. на месцы горада было неўмацаванае паселішча дрыгавічоў. Паселішча, паводле археалагічных раскопак, на месцы сучаснага Клецка існавала і ў сярэдзіне XI ст.

Упершыню Клецк згадваецца пад 1127 годам як сталіца ўдзельнага княства[6], калі князь Вячаслаў Яраславіч «ис Клечьска» браў удзел у паходзе кіеўскіх князёў на Полацкую зямлю.У 1258 годзе Клецк спалены татарскімі войскамі Бурундая падчас паходу на Навагрудскую зямлю.

У ХIV ст. Клецкае княства далучана да Вялікага Княства Літоўскага[7]. Пад 1398 годам згадваецца Ямант Тулунтавіч — клецкі намеснік вялікага князя Вітаўта. У 1401 годзе Вітаўт перадаў горад свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу, у 1404 — князю Раману Фёдаравічу. У 1433 годзе пад Клецкам войскі Жыгімонта Кейстутавіча разбілі прыхільнікаў Свідрыгайлы Альгердавіча. Пазней вялікі князь Казімір даў горад і княства маскоўскаму ўцекачу князю Івану Васілевічу Яраславічу, які пакінуў іх у спадчыну свайму сыну Фёдару.

У 1503 годзе Клецк спалілі крымскія татары. У 1506 годзе на Вялікае Княства Літоўскае напалі больш за трыццаць тысяч крымскіх татараў на чале з Махмат-Гірэям, Біціс-Гірэям і Бурнаш-салтанам. Сабранае вялікім князем Аляксандрам войска на чале з Міхаілам Глінскім 5 жніўня 1506 года разбіла войска крымскіх царэвічаў на Лані каля Клецка, большасць татараў загінула.

Вялікі князь Аляксандр выдаў Клецку прывілей на адзін рэгулярны кірмаш. У 15221556 гадах горад знаходзіўся ў валоданнях вялікай княгіні Боны Сфорца.

У 1550 Андрэй Маствілоўскі фундаваў у Клецку Фарны касцёл (Траецкі касцёл)[8]. Станам на 1552 у месце было сто трыццаць сем двароў, чатыры царквы, манастыр, касцёл. У 1553 тут пачаў дзейнічаць адзін з першых на Беларусі кальвінскіх збораў, дзе ў 15601563 служыў прапаведнікам Сымон Будны. У 1559 вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў гораду прывілей на два рэгулярныя кірмашы. У 1586 г. утварылася Клецкая ардынацыя Радзівілаў. Станам на 1626 у месце было 448 двароў, пад 1641 годам згадваецца Клецкая бібліятэка Радзівілаў.

27 жніўня 1652 кароль і вялікі князь Ян Казімір надаў Клецку Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі княжацкая карона, пад якой паляўнічы рог»[9]. У Трынаццацігадовую вайну ў 1655 маскоўскія захопнікі зруйнавалі Клецк. Насельніцтва горада скарацілася ўдвая[10]. У 1683 г. маршалак вялікі Станіслаў Казімір Радзівіл заснаваў тут дамініканскі кляштар. У гэты час у месце было 217 двароў, дзейнічалі драўляныя ўніяцкія цэрквы Ушэсця і Уваскрэсенская, працавалі тры рамесныя цэхі.

Пад час Вялікай Паўночнай вайны ў 1706 шведскі аддзел разбіў пад Клецкам расійскае войска. Кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны паўторна надаў гораду прывілей на два рэгулярныя кірмашы. Станам на 1713 год у месце было сто пяцьдзясят два двары.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Клецк апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Случарэцкага павета. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое зрабілася вядомым у рэгіёне цэнтрам гандлю. У 1796 у Клецку збудавалі харальную сінагогу. 20 красавіка (3 мая) 1917 гараджане ўпершыню змаглі ўрачыста адзначыць гадавіну прыняцця Канстытуцыі 3 мая[11].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Клецк апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Нясвіжскім павеце. Цягам 19241931 у Клецку працавала беларуская гімназія. У 1924—1939 гадах у горадзе дзейнічалі польскія памежныя падраздзяленні: батальён Корпуса аховы памежжа «Клецк», артылерыйская батарэя КАП «Клецк» і кавалерыйскі эскадрон «Клецк».

У 1939 Клецк увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам раёна. У Вялікую айчынную вайну з 26 чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй, 6 кастрычніка 1941 нацысты расстралялі каля чатырох тысяч яўрэяў. У 1953 савецкія ўлады злачынна ўзарвалі Фарны касцёл.

У 1987 годзе да горада далучаны пасёлак Пабеданосны[12].

29 лістапада 1999 адбылося афіцыйнае зацверджанне гістарычнага герба Клецка[13]. 11 лістапада 2008 з ініцыятывы мясцовага святара Маскоўскага патрыярхату на помнік архітэктуры XVII ст., колішні касцёл дамініканцаў, паставілі пазалочаны купал-цыбуліну, што з’яўляецца грубым парушэннем дзейнага заканадаўства[14]. Нягледзячы на звароты грамадскасці ў пракуратуру[15], неўзабаве такія ж купалы паставілі над бакавымі вежамі. 25 снежня 2008 у Клецку адбылося ўрачыстае асвячэнне новага касцёла Найсвяцейшае Тройцы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XVI стагоддзе: 1552 — 0,7 тыс. чал.[10]
  • XVII стагоддзе: 1626 — 2,0 тыс. чал.[10]; 1683 — 1,1 тыс. чал.[10]
  • XVIII стагоддзе: 1713 — 0,6 тыс. чал.[10]
  • XIX стагоддзе: 1897 — 4,7 тыс. чал.
  • XX стагоддзе: 1939 — 7,9 тыс. чал.; 1959 — 4,1 тыс. чал.[7]; 1970 — 5,7 тыс. чал.; 1991 — 11 тыс. чал.[16]; 1997 — 11 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2006 — 10,4 тыс. чал.[17]; 2007 — 10,1 тыс. чал.; 2008 — 10,1 тыс. чал.; 2009 — 10 761 чал. (перапіс)[18]; 2015 — 11 237 чал.[19]; 2016 — 11 317 чал.[20]; 2017 — 11 348 чал.[3]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай (малочнай, масласыраробнай, кансервавай, камбікормавай), дрэваапрацоўчай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Клецк».

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Клецкі гісторыка-этнаграфічны музей.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Клецку працуюць 3 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы і селькагаспадарчы прафесійны ліцэй.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 3,0 3,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 160.
  5. ПСРЛ. Т. 1. — М., 1962. С. 297.
  6. Пазднякоў В. Клецк // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 105. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  7. 7,0 7,1 Пазднякоў В. Клецк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 194.
  8. Kleck // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 123.
  9. Клецк // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  10. 10,0 10,1 10,2 10,3 10,4 Пазднякоў В. Клецк // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 106. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  11. Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, ss. 114—115. ISBN 978-83-227-2629-7. 
  12. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 лютага, 23 сакавіка і 29 чэрвеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  13. Геральдика на Клецкий районный исполнительный комитет
  14. Печанко С. Клецкі бацюшка не паслухаў Мінкульту // «Наша Ніва», 10 лістапада 2008.
  15. Пракуратура падтрымала апазіцыянера // Радыё Свабода, 22 студзеня 2009.
  16. Клецк // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  17. Клецк // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  18. Перепись населения — 2009. Минская область (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  19. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  20. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]