Перайсці да зместу

Шутар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шутар (англ.: shooter — «стралялка») — гэта жанр экшан-відэагульняў, у якім мэтай гульца з’яўляецца паражэнне ворагаў з дапамогай агнястрэльнай або кідальнай зброі. У гульні таксама могуць прысутнічаць дапаможныя прадметы, такія як гранаты або браня. Гулец у шутары мае абмежаваны рэсурс боепрыпасаў, здароўя і трываласці брані.

Шутар ад першай асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Шутары ад першай асобы (англ.: first person shooter, FPS) паказваюць гульнявую прастору вачыма персанажа, пры гэтым гулец цалкам кантралюе рухі і дзеянні персанажа.

Вядомыя прыклады гэтага жанру ўключаюць Doom, Quake, Counter-Strike, Battlefield, Medal of Honor, Unreal, Call of Duty, Team Fortress 2 і Halo. Такія гульні, як Half-Life і System Shock спалучаюць гульнявы працэс шутара з элементамі ролевай або апавядальнай гульні.

Шутар ад трэцяй асобы

[правіць | правіць зыходнік]
Выгляд геймплэя ў шутары ад трэцяй асобы

Шутары ад трэцяй асобы (англ.: Third-person shooter, TPS) паказваюць персанажа цалкам ў трохмернай прасторы, такім чынам нібыта камера вісіць у яго за спіной.

Вядомыя прыклады гэтага жанру ўключаюць Fortnite, серыю Tomb Raider, Max Payne, Star Wars: Battlefront і Gears of War. Механіка шутара ад трэцяй асобы часта ўключана ў прыгодніцкія гульні з адкрытым сусветам, такія як Elder Scrolls і Grand Theft Auto.