Шчэпан Садурскі
Шчэпан Садурскі | |
---|---|
польск.: Szczepan Sadurski | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1965 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, карыкатурыст, пісьменнік, мастак |
rysunki.pl (польск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шчэпан Пётр Садурскі (польск.: Szczepan Piotr Sadurski, нар. 9 чэрвеня 1965, Люблін) — польскі сатырык, карыкатурыст, журналіст, старшыня Партыі Добрага Гумару.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Любліне, скончыў мастацкі ліцэй (1985). Апублікаваў больш за 5000 малюнкаў у 200 часопісах. Лаўрэат прэмій, у тым ліку «Залатая шпілька’86» (прэмія часопіса «Шпількі» у конкурсе на лепшы малюнак года). Заснавальнік «Выдавецтва Гумару і Сатыры Суперпрэс» (1991 г.), галоўны рэдактар часопіса «Добры Гумар». Аўтар ідэі і старшыня Партыі Добрага Гумару — нефармальнай, міжнароднай арганізацыі для тых, хто любіць смяяцца (больш за тры тысячы членаў у Польшчы і іншых краінах свету). Уладальнік сатырычнага інтэрнэт-партала Sadurski.com. З’яўляўся членам журы шматлікіх сатырычных і гумарыстычных конкурсаў ў Польшчы, Турцыі і Швецыі. Жыве ў Варшаве.