Эда (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эда[1] (яп.: 江戸 — «дзверы ў заліў», «эстуарый») — старая назва Токіа, сучаснай сталіцы Японіі, да 1868 года. Цяпер так называюць старую цэнтральную частку Токіа паблізу замка Эда.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая згадка пра Эда датуецца 1457 годам, калі мясцовы уладальнік Ода Дакан загадвае узвесці ля берагоў сучаснага Такійскага заліва невялікі замак у рыбацкім пасёлку Эда[2].

З канца 16 стагоддзя землі Эда ўвайшлі ва ўладанні Такугавы Іэясу, які ў 1603 годзе заснаваў тут сёгунат. На працягу ўсяго перыяду Эда (16031867) горад іграў ролю палітыка-адміністрацыйнага цэнтру Японіі, хоць і саступаў па статусу сталіцы Кіёта. За час свайго існавання Эда ператварыўся з маленькага паселішча ў адзін з найбуйнейшых гарадоў свету з насельніцтвам больш аднаго мільёна чалавек (1721 г.).

Эда быў падзелены на два вялікіх жылых масівы. У цэнтры горада ўзвышаўся замак сёгунаў Такугава, на захад ад якога прасціраліся сядзібы самураяў. На ўсходзе, ўздоўж ракі Сумідагава і прызамкавых рвоў шчыльна ўціскаліся дамы простага люду — мяшчан і купцоў.

Пры рэстаўрацыі Мэйдзі (1868) рэзідэнцыя імператара была перамешчаная ў Эда, а сам горад атрымаў новую назву «Токіа» (東京, "ўсходняя сталіца ").

У 1943 годзе Токіа абвешчаны афіцыйнай сталіцай краіны.

Панарама Эда, Фелікс Беато, 1865-1866
Панарама Эда, Фелікс Беато, 1865-1866


Зноскі

  1. Напісанне Эда паводле БЭ у 18 т. Т. 15. — С. 483.
  2. История Японии / А. Е. Жуков. — М.: Институт востоковедения РАН, 1998. — Т. 1: С древнейших времён до 1868 г. — 659 с. — ISBN 5-8928-2-107-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]