Перайсці да зместу

Эла Аляксандраўна Сяліцкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эла Аляксандраўна Сяліцкая
Нараджэнне 30 красавіка 1965(1965-04-30) (59 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Пашаны

Эла Аляксандраўна Сяліцкая (у дзявоцтве Яўсюк; нар. 30 красавіка 1965) — беларуская дзяржаўная дзяячка. Старшыня Беларускай федэрацыі плавання (з 2017).

Плаваннем пачала займацца ў школе[1]. Cтала майстрам спорту СССР па плаванні, аднак ва ўзросце 15 гадоў вырашыла пакінуць прафесійны спорт[2].

Скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

У 2009 годзе працавала начальнікам юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь[3].

У 2011 годзе прызначана намеснікам Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь[4].

3 мая 2017 года абрана старшынёй Беларускай федэрацыі плавання[5].

Замужам, мае сына[2].

Зноскі