Пашыраны ў рэках паўночна-ўсходняй часткі Паўднёвай Амерыкі і ў прытоках сярэдняга і ніжняга цячэння р. Амазонка. Цела падоўжанае, голае, даўжынёй да З м (звычайна 1—1,5 м), маса да 40 кг. Уздоўж бакоў знаходзяцца электрычныя органы (даюць разрад да 650 В), якія ён выкарыстоўвае для абароны ад ворагаў, паралізацыі здабычы, лакацыі. Спіннога і брушных плаўнікоў няма. Анальная адтуліна на горле. Корміцца дробнай рыбай. Здольны доўгі час знаходзіцца без вады. Аб’ект промыслу.