Элемент D
Элемент D (таксама R20, 373, BA-30, Mono, UM 1) — тыпаразмер гальванічных элементаў (батарэек) шырокага прымянення.
Станоўчы кантакт мае выступ або выпукласць.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Элементы такога тыпу прапанавала ў 1898 годзе кампанія Eveready Battery Company (пераназваная пасля ў Energizer). Гэтая батарэйка стала адной з першых у шэрагу 1,5-вольтавых элементаў, якія карыстаюцца папулярнасцю па сённяшні дзень.
СССР
[правіць | правіць зыходнік]У СССР такія элементы мелі абазначэння 1-КС-У3 (да пачатку 1960-х гг.)[1], 373 (гандлёвая марка «Сатурн», «Марс», «Арыён М»[2], «Прамень»[3]), і ў вугальна-цынкавым выкананні каштавалі 17 капеек (у бляшаным кажусе — 30 капеек).
ЗША
[правіць | правіць зыходнік]У ЗША да таго як больш меншыя элементы сілкавання сталі больш распаўсюджанымі, элементы D былі шырока вядомыя як ліхтарныя батарэйкі. Ваеннае абазначэнне гэтай батарэі ў ЗША было BA-30 (яшчэ да Другой сусветнай вайны).
У 2007 годзе на батарэі D прыходзілася 8% продажаў шчолачных першасных батарэй (у колькасным выражэнні) у ЗША.
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вышыня - 61,5 мм
- Дыяметр - 34,2 мм[4] ці 33,2 мм
- Маса: 66-141 грам[5].
- ЭРС — 1,5 В.
- Магчымыя значэнні ёмістасці[6][7]:
- Вугальна-цынкавы (солевы) элемент (R20): 4000 мАг.
- Шчолачны элемент (LR20): 5500-16000 мАг.
Вобласць прымянення
[правіць | правіць зыходнік]Ужываецца ў найбольш энерганагружаных пераносных электрапрыборах, такіх, як пераносныя магнітолы, рацыя, лічыльнікі Гейгера ці магутныя ручныя ліхтары. Таксама гэтыя элементы ўжывалі ў электрычных прыладах, спажывальных малую магутнасць, але якія павінны ад аднаго элемента (або камплекта элементаў) працаваць доўги час: буйныя радыёпрыёмнікі, гадзіннікі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Радиоприемнк «Спидола». Описание и инструкция по эксплуатации. — Государственный электротехнический завод ВЭФ, Рига, 1962(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2013. Праверана 25 сакавіка 2013.
- ↑ Гальванические элементы «Орион М», «Юпитер М», «Уран М». — Журнал «Радио», № 8 — 1983 г, с.46-48
- ↑ Элемент 373 Луч . Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2017. Праверана 4 лютага 2017.
- ↑ ЭЛЕМЕНТ ВЦ 373 . Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2011. Праверана 27 сакавіка 2011.
- ↑ Варламов Р. Г. Современные источники питания. Справочник. М.: ДМК, 1998. — 192 с. ISBN 5-89818-010-9
- ↑ Варламов Р. Г. Современные источники питания. Справочник. М.: ДМК, 1998. — 192 с. ISBN 5-89818-010-9 Стр.144-147
- ↑ Указанные значения ёмкости солевых и щелочных элементов справедливы при разряде малыми токами, не превышающими десятки мА. При разряде токами в сотни мА, ёмкость снижается в несколько раз.