Перайсці да зместу

Эльген (УПУППЛ)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эльгенякуцкай: возера падоўжанай, авальнай формы[1]) — адзін з буйнейшых колішніх жаночых папраўча-працоўных лагераў Калымы, створаны ў 1934 годзе ў трэсце «Дальстрой» Упраўлення паўночна-усходніх папраўча-працоўных лагераў (руск.: Управление северо-восточных исправительно-трудовых лагерей, УСВИТЛ). Ліквідаваны ў 2-й палове 1950-х гадоў.

Створаны як мужчынскі лагер, пасля рэарганізаваны ў жаночы. У асобныя гады колькасць зняволеных дасягала 5 тысяч чалавек. Пры лагеры створаны саўгас «Эльген» на жывёлагадоўчых фермах і палях якога выкарыстоўвалі працу зняволеных, штрафнікоў адпраўлялі на асабліва цяжкія працы — лесапавал, сенакос, здабыча вапняку. У 1930-1950-я гады ў саўгасе, нягледзячы на кароткае лета (2—2,5 месяцы), вырошчвалі на адкрытай глебе бульбу, капусту, авёс, ячмень і кармавыя культуры для быдла, у цяпліцах (іх было 30) — таматы, агуркі, зеляніну, на вопытных участках спрабавалі вырошчваць пшаніцу і сланечнік. У саўгасе гадавалі быдла, коней, свіней, таксама былі які і аслы, якіх у асноўным выкарыстоўвалі як цяглавае быдла, пазней ў саўгасе з’явіліся і куры. Цяпер на месцы лагера, на ўскрайку сяла Эльген, захаваўся адзін барак перабудаваны ў саўгасны будаўнічы цэх, напаўразбураны адміністрацыйны будынак і частка агароджы з калючага дроту. Саўгас існаваў да 2007 года, у 1990-х гадах меў 200 галоў быдла, 50 коней, 2 цяпліцы, пасяўныя плошчы ў параўнанні з часамі ГУЛАГа скараціліся на больш за 5 разоў.

Пры лагеры існаваў г. зв. «дзіцячы камбінат» — дзіцячы дом для дзяцей, народжаных у лагеры. Дзяцей адбіралі ў зняволеных і трымалі ў «дзіцячы камбінаце» да двухгадовага ўзросту, затым адпраўлялі ў дзіцячыя дамы ў іншыя мясціны СССР, не паведамлялі зняволеным іх адрасоў. Двухпавярховы будынак «дзіцячага камбінату» пасля ліквідацыі лагера ў сярэдзіне 1950-х гадоў пераабсталявалі пад жылы дом, які праіснаваў да канца 1980-х гадоў, калі згарэў. За 1,5 км ад колішняга «дзіцячага камбінату» захавалася частка дзіцячых могілак.

Некаторыя зняволеныя пакінулі пра Эльген успаміны: Яўгенія Гінзбург («Крутой маршрут»), Вольга Адамава-Сліозберг («Путь»), Зінаіда Ліхачова («Деталь монумента»). Таксама сярод зняволеных Галіна Варонская, Надзея Сураўцава. Пасля вызвалення з лагераў у саўгасе «Эльген» працаваў аграномам Вячаслаў Пальман («Кратер Эршота», «За линией Габерланда» і інш.).

Зноскі

  1. Яўгенія Гінзбург у «Крутом маршруте» згадвае, быццам з якуцкай гэта «мёртвы», але невядома на чым грунтуецца такое сцвярджэнне.
  • Колыма: События и люди. — М.: Пента, 2010. С. 234—236
  • Дальстрой и Севвостлаг НКВД СССР в цифрах и документах… / И. Д. Бацаев, А. Г. Козлов; Отв. ред. А. И. Лебединцев; РАН. Дальневост. отд-ние. Сев.-вост. науч. центр. Сев.-вост. комплекс. науч.-исслед. ин-т. — Магадан, 2002. — Ч. 1. — С. 212