Перайсці да зместу

Эльдфетль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эльдфетль
ісл. Eldfell
Від з самалёта на вулкан Эльдфетль
Від з самалёта на вулкан Эльдфетль
Краіна
РэгіёнСюдурланд
ВостраўХеймаэй 
Форма вулканастратавулкан 
Апошняе вывяржэнне1973 
Вышыня вяршыні279 м [1] 
Эльдфетль (Ісландыя)
Эльдфетль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эльдфетль (ісл.: Eldfell; літаральна: Вогненная гара) — вулкан у Ісландыі.

Вулкан Эльдфетль знаходзіцца на востраве Хеймаэй архіпелага Вестманаэяр, на поўдзень ад вострава Ісландыі. Утварыўся 23 студзеня 1973 года ў выніку вывяржэння на ўскраіне горада Хеймаэй. Вывяржэнне Эльдфетля было і для навукоўцаў, і для мясцовых жыхароў поўнай нечаканасцю. Выкіды з вулкана працягваліся да ліпеня 1974 года, пасля чаго Эльдфетль страціў актыўнасць. Новыя вывяржэнні, па меркаванні спецыялістаў, малаверагодныя. Вышыня Эльдфетля складае каля 200 метраў.

У час вывяржэння 23 студзеня 1973 года горад Хеймаэй быў практычна засыпаны чорным вулканічным попелам, многія дамы разбураныя. Распаленая лава, што цякла ў мора, пагражала існаванню рыбалоўнага і транспартнага порта Хеймаэй. Усё насельніцтва вострава (4,227 чалавек) было тэрмінова эвакуіравана судамі рыбалоўнага флоту вострава. Пасля заканчэння актыўнай фазы вывяржэння і аднаўлення будынкаў пераважная частка мясцовых жыхароў вярнулася на востраў. Астуджаная з дапамогай марской вады лава павялічыла плошчу вострава. На гэтай новай тэрыторыі былі пабудаваныя 200 будынкаў.

Зноскі