Элія Капіталіна
Элія Капіталіна, лац.: Aelia Capitolina (Colonia Aelia Capitolina) — рымская калонія, пабудаваная ў 135 годзе на месцы разбуранага Іерусаліма імператарам Адрыянам пасля прыгнечання Другога яўрэйскага паўстання, якое перарасло ў Другую Іўдзейскую вайну. Адрыян выдаў дэкрэт, паводле якога ўсім, хто падвергся абразанню, доступ у горад быў забаронены. За наступныя 200 гадоў адзіным чалавекам, які парушыў гэта правіла, быў Філіп Араб. У 325 годзе Канстанцін Вялікі аднавіў назву Іерусалім, ужо як хрысціянскі горад.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва рымскага горада паходзіць ад аднаго з імёнаў імператара Адрыяна (лац.: Publius Aelius Hadrianus) — Элія, і Капіталіна, гэта значыць ад назвы ўзгорка ў Рыме, дзе знаходзіўся храм галоўнага рымскага бога Юпітэра — Капітолій. Храм Юпітэра ў горадзе быў пабудаваны на месцы былога Храма на Храмавай гары. Таксама ў горадзе быў форум і храм Венеры (цяпер Храм Труны Гасподняй)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Элия Капитолина // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Элія Капіталіна
- (англ.) Detailed description (including map) of the city of Aelia Capitolina: Архівавана 11 ліпеня 2021.