Юпітэр (міфалогія)
Выгляд

Юпітэр (лац.: Iuppiter) — у старажытнарымскай міфалогіі бог неба, дзённага святла, навальніцы, бацька багоў, вярхоўнае бажаство рымлян. Муж багіні Юноны, сын Сатурна і Опс. Адпавядае грэчаскаму Зеўсу. Бог Юпітэр шанаваўся на ўзвышшах, вяршынях гор у выглядзе каменя. Яму прысвечаны дні поўні — Іды.
Храм Юпітэра стаяў на Капітоліі, дзе Юпітэр разам з Юнона і Мінерва уваходзіў у тройку галоўных рымскіх бажаствоў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юпітэр (міфалогія)