Перайсці да зместу

Эміль Гадлеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эміль Гадлеўскі
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1847(1847-06-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 верасня 1930(1930-09-11)[2][1] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Emil Godlewski[d] і Tadeusz Godlewski[d]
Род дзейнасці біёлаг, батанік, хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера батаніка[3], аграхімія[3] і фізіялогія раслін[d][3]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы камандор ордэна Адраджэння Польшчы
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эміль Гадлеўскі (30 чэрвеня 1847, вёска Красоцын - 11 верасня 1930, Кракаў) — польскі фізіёлаг раслін і аграхімік.

Скончыў універсітэт у Варшаве (1869). Прафесар Кракаўскага ўніверсітэта (1878-1919), загадчык аддзела інстытута сельскай гаспадаркі ў Пулавах (1919-28). Асноўныя працы прысвечаны фотасінтэзу раслін - выяўленню яго першасных прадуктаў, а таксама залежнасці ад канцэнтрацыі вуглякіслага газу і інтэнсіўнасці асвятлення. Назіраючы за рытмічнасцю роставых рухаў днём і ноччу ў залежнасці ад узросту раслін, тэмпературы і асветленасці, Гадлеўскі высунуў некаторыя ўяўленні аб механізме росту. Вывучаў дыханне раслін, паглынанне імі і перамяшчэння ў іх вады, мінеральных рэчываў і інш; усталяваў, што пры паспяванні алеістага насення і утварэнні алею з вугляводаў дыхальны каэфіцыент дасягае 4,75; даказаў, што вуглярод у працэсе нітрыфікацыі засвойваецца з CO2 паветра. Гадлеўскі распрацаваў методыку ацэнкі урадлівасці глеб па хімічным складзе вырашчаных на іх раслін. Асноўныя вынікі даследаванняў абагульнены Гадлеўскі ў працы "Роздум аб фізіялогіі раслін" (т. 1-2, 1923-33).


  1. а б Émile Godlewski / пад рэд. B. Delmas — 2009.
  2. Годлевский Эмиль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.