Эрціль (горад)
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Эрціль (руск.: Эртиль) — горад (з 1963 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Эрцільскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва 12,4 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1897 годзе.
Размешчаны на рацэ Эрціль (басейн Дона), за 112 км ад Варонежа, за 10 км ад мяжы з Тамбоўскай вобласцю.
Цукровы завод, механічны завод, вопытна-механічны завод, камбінат малочных прадуктаў, лесамеліярацыйная станцыя, завод алеяў.