Тамбоўская вобласць
Тамбоўская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Развітанне славянкі | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 27 верасня 1937 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | MSD і Еўропа/Масква[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-TAM | ||||
Код аўтам. нумароў | 68 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
![]() |
Тамбоўская вобласць (руск.: Тамбовская область) — суб'ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часткі краіны. Адміністрацыйны цэнтр — Тамбоў. Створана 27 верасня 1937 года.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Тамбоўская вобласць знаходзіцца ў паўднёвай частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, у цэнтральнай частцы Окска-Данской раўніны (вышыня да 219 м). Плошча тэрыторыі — 34,5 тыс. км². У асноўным гэта нізінная раўніна з вышынёй 150 м над узроўнем мора. Рэльеф палогахвалісты, раздзелены балкамі і ярамі.
Карысныя выкапні: радовішча «Цэнтральнае» 887 млн. м³ ільменіт—руціл—цырконіевых пяскоў з 4 % утрыманнем металаў і магчыма прамысловым утрыманнем золата каля сяла Нікольскае Расказаўскага раёна Фасфарыты, будаўнічыя матэрыялы, мінеральныя фарбы, торф. Найболей вядомыя радовішчы пяску — Тамбоўскае, Полкаўскае.
Па тэрыторыі вобласці працякае каля 1400 рэк, рэчак і ручаяў. Найболей значныя рэкі — Цна (басейн Волгі), Варона, Біцюг, Варонеж і Савала (басейн Дона). Водныя рэсурсы ўключаюць таксама парадку 900 сажалак і вадасховішчаў з агульным аб'ёмам вады 534,5 млн м³.
Тамбоўская вобласць знаходзіцца ў зоне лесастэпу. Глебы — чарназёмы тыповыя магутныя, на поўначы — шэрыя лясныя глебы. Па далінах і балках — лугово-чарназёмныя і тарфяна-балотныя. Лясы (асноўныя пароды — хвоя, дуб, клён, ліпа, ясень, бяроза, асіна) займаюць каля 1/10 тэрыторыі. Захаваліся заяц-русак, лісіца, тхор, грызуны. На тэрыторыі Тамбоўскай вобласці — Варонінскі запаведнік.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва вобласці — 1130,4 тыс. чал. (2006) (1144.8 — 2005). Шчыльнасць насельніцтва: 32,8 чал./км² (2006) (33,4 — 2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 57,6 % (2006) (57,5 % — 2005). Насельніцтва практычна монанацыянальна: большасць рускія (96,5%).
Вобласць падзяляецца на 23 раёны, буйнейшый гарады - Тамбоў, Мічурынск, Расказава, Маршанск.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Сямёнавіч Бірукоў — Герой Савецкага Саюза.
- Іван Аляксеевіч Мартынаў — Герой Савецкага Саюза.
- Зоя Анатолеўна Касмадзям’янская — Герой Савецкага Саюза.
- Георгій Васільевіч Чычэрын — расійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
- Аркадзь Андрэевіч Акулінін (1909—1986) — беларускі марфолаг. Доктар біялагічных навук (1958), прафесар (1960).
- Мікалай Мікалаевіч Зацэпін (1917—2015) — беларускі вучоны ў галіне электрамагнетызму і фізікі неразбуральнага кантролю. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1971).
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Тамбоўская вобласць на Вікісховішчы |
---|
- Афіцыйны сайт Архівавана 26 верасня 2008.