Эсек’ель Сірыльяна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Эсек'ель Сірыльяна
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эсек'ель Адрыян Сірыльяна
Мянушка El Chili (ісп.: Чылі)
El Mini Xavi (ісп.: Маленькі Хаві)
Нарадзіўся 24 студзеня 1992(1992-01-24)[1][2][…] (32 гады)
Грамадзянства Сцяг Аргенціны Аргенціна
Сцяг Італіі Італія
Рост 172 см
Вага 71 кг
Пазіцыя цэнтральны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Мексікі Сакатэпек
Нумар 5
Маладзёжныя клубы
Сцяг Аргенціны Рывер Плэйт
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2016 Сцяг Аргенціны Рывер Плэйт 61 (0)
2013—2014   Сцяг Італіі Элас Верона 13 (0)
2015   Сцяг ЗША Далас 7 (0)
2016   Сцяг Аргенціны Тыгрэ 3 (0)
2016—2017 Сцяг Аргенціны Атлетыка Тукуман 2 (0)
2017— Сцяг Мексікі Сакатэпек
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Сцяг Аргенціны Аргенціна (да 17) 2 (0)
2011 Сцяг Аргенціны Аргенціна (да 20) 13 (1)
Узнагароды і медалі
Панамерыканскія гульні
Срэбра Гвадалахара 2011 футбол
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 ліпеня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 жніўня 2015

Адрыя́н Эсек'е́ль Сірылья́на (ісп.: Adrián Ezequiel Cirigliano; нар. 24 студзеня 1992, Касерас, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца мексіканскага клуба «Сакатэпек».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнай акадэміі клуба «Рывер Плэйт». Дэбют іграка прыпаў на 11 красавіка 2010 года ў гасцявым матчы супраць клуба «Атлетыка Тукуман», на той момант іграку было 18 гадоў. Дзякуючы свайму стылю гульні Эсек'ель параўноўваўся з Хаві і Хаўерам Маскерана. 18 ліпеня 2013 года ігрок адправіўся ў італьянскую «Верону» на правах арэнды. Праз год Сірыльяна вярнуўся ў «Рывер Плэйт».

У першыя дні ліпеня 2014 года Сірыльяна вярнуўся ў «Рывер Плэйт». Надалей ён адмовіўся ехаць у міжсезонне ў «Верону», каб дамовіцца на канчатковы трансфер. З гэтай прычыны, галоўны трэнер Марсела Гальярда адгарадзіў іграка ад астатняй часткі каманды. У верасні гульцу даравалі яго ўчынак і Эсек'ель быў вернуты ў склад рэзервовай каманды.

У ліпені 2015 года на правах арэнды перайшоў у амерыканскі клуб «Далас», пазней гуляў за «Тыгрэ». У верасні 2016 года, пакінуўшы «Рывер Плэйт», стаў іграком «Атлетыка Тукуман». У ліпені 2017 года перайшоў у клуб другога мексіканскага дывізіёна «Сакатэпек».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Рывер Плэйт»:

Зноскі

  1. Ezequiel Cirigliano // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ezequiel Cirigliano // FBref.com

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]