Перайсці да зместу

Этэль Ліліян Войніч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Этэль Ліліян Войніч
Ethel Lilian Voynich
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Ethel Lilian Boole[1]
Дата нараджэння 11 мая 1864(1864-05-11)[2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 ліпеня 1960(1960-07-27)[2] (96 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Джордж Буль[1]
Маці Мэры Эверэст Буль[d][1]
Муж Вільфрыд Войніч
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, раманіст, актывіст, кампазітарка, празаік, перакладчыца, суфражыстка
Гады творчасці 18971945
Мова твораў англійская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Этэль Ліліян Войніч (англ.: Ethel Lilian Voynich; 11 мая 1864, Корк, Ірландыя — 28 ліпеня 1960, Нью-Ёрк, ЗША) — ірландская і англійская пісьменніца, кампазітар, дачка вядомага англійскага навукоўца і прафесара матэматыкі Джорджа Буля, жонка Вільфрыда Войніча.

Выйшла ў 1890 г. замуж за Вільфрыда Войніча, польскага літаратара і бібліяфіла, які перасяліўся ў Англію пасля ўцёкаў з сібірскай ссылкі (ён вядомы як першаадкрывальнік «Рукапісу Войніча»). Этэль Войніч была членам «Таварыства сяброў рускай свабоды» і «Фонду вольнай рускага прэсы», якія крытыкавалі царскі рэжым Расіі.

Пад уражаннем размоў з рускім пісьменнікам Краўчынскім, а таксама прачытаных біяграфій вялікіх італьянскіх патрыётаў Джузэпэ Гарыбальдзі і Джузэпэ Мадзіні Войніч стварыла вобраз і характар ​​героя сваёй кнігі — Артура Бертана, які завецца ў кнізе таксама Аваднём (The Gadfly). У 1897 годзе кніга «Авадзень» была выдадзена ў ЗША і Англіі. Пазней кніга была неаднаразова перавыдадзеная на многіх мовах.

Тройчы, у 1928, 1955 і 1980 гадах выйшлі фільмы «Авадзень» па матывах рамана Этэль Войніч. Некалькі драматургаў і рэжысёраў паставілі спектаклі і оперы ў тэатрах. У 1895 г. яна напісала кнігу «Гумар Расіі» (The Humour of Russia).

У 1901 г. пісьменніца скончыла свой новы раман «Джэк Рэйманд» (Jack Raymond). У гераіні іншага яе рамана «Алівія Летэм» (Olive Latham) заўважаюцца рысы характару самой Этэль Войніч.

У 1910 г. з'явілася яе кніга «Перапыненае сяброўства» (An Interrupted Friendship). Шэсць лірычных паэм вялікага ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі (Six Lyrics from Ruthenian of Taras Shevchenko) яна пераклала на англійскую ў 1911 годзе. Пазней яна доўгі час нічога не пісала і не перакладала, аддаючы перавагу музыцы. Яна стварыла некалькі музычных твораў, з якіх лічыла лепшай араторыю «Вавілон». У 1931 годзе ў ЗША, дзе яна пасялілася, быў выдадзены яе пераклад зборніка лістоў вялікага польскага кампазітара Фрыдэрыка Шапэна з польскай і французскай моў на англійскую.

Зноскі

  1. а б в г Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 1117.
  2. а б Ethel Voynich // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ethel Lilian Voynich // Dictionary of Irish BiographyRIA.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 256. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).