Рукапіс Войніча

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Старонкі з рукапісу

Рукапіс Войніча — таямнічая кніга, напісаная каля 600 гадоў таму невядомым аўтарам на невядомай мове з выкарыстаннем невядомага алфавіту.

Паводле выніках радыевугляроднага аналізу манускрыпта было выяўлена, што папера рукапісу была створана паміж 1404 і 1438 гадамі. У рукапісе прысутнічаюць толькі некалькі рэалістычных малюнкаў, на адным з якіх размяшчаецца выява горада з зубцамі сценаў тыпу «ластаўчын хвост». У пачатку XV стагоддзя такія зубцы сустракаліся толькі ў Паўночнай Італіі, але пазней яны сталі больш распаўсюджанымі[1].

Манускрыпт Войніча напісаны з дапамогай невядомай сістэмы пісьма

Рукапіс Войніча спрабавалі расшыфраваць мноства разоў, але да гэтага часу без усякага поспеху. Марчэла Мантэмура, фізік-тэарэтык з універсітэта Манчэстэра, у 2013 г. выявіў у рукапісу Войніча лінгвістычную структуру, якая, паводле словаў вучонага, не сумяшчальная з гіпотэзай містыфікацыі і кажа пра тое, што ў тэксце маецца зашыфраванае пасланне[2]. Сваё даследаванне Марчэла апублікаваў у часопісе PLoS ONE[3], яго кароткае апісанне таксама можна прачытаць на сайце BBC News[4]. Адзіная важная выснова, якую зрабілі спецыялісты, — тэкст напісаны на штучнай мове, якая мае выразную лагічную структуру[5]. У 2014 годзе амерыканскі батанік Артур Такер (Arthur O. Tucker) з Універсітэта Дэлавэр і IT-спецыяліст Рексфорд Толберт (Rexford H. Talbert) заявiлi: «манускрыпт змяшчае апісанне флоры і фаўны Новага Свету і часткова напісаны на адной з ацтэкскіх моў», — іх даследаванне апублікавана ў часопісе HerbalGram[6].

Кніга названая імем бібліяфіла з Коўна, Вільфрыда Войніча (мужа вядомай пісьменніцы Этэль Ліліян Войніч, аўтара раман «Авадзень»), які набыў яе ў 1912 годзе. Цяпер яна захоўваецца ў бібліятэцы рэдкіх кніг Бейнеке Ельскага ўніверсітэта.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Пісьменнасці