Перайсці да зместу

Эфеб з Антыкітэры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ефранор?
Антыкітэрскі эфеб. каля 340 да н.э.[1]
грэч. Έφηβος
των Αντικυθήρων
Матэрыял бронза
Тэхніка ліццё
Памеры 194 см ×  см
Нацыянальны археалагічны
музей Афін
, Афіны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эфеб c Антыкітэры (грэч. Έφηβος των Αντικυθήρων) — старажытнагрэчаская бронзавая статуя вышынёй 194 см, знойдзеная лаўцамі губак у 1901 годзе ля берагоў Антыкітэры разам са знакамітым антыкітэрскім механізмам.

Вылаўленыя з мора фрагменты паступілі ў Нацыянальны археалагічны музей Афін, дзе з іх была складзена цэласная статуя; у 1950-я гады рэстаўрацыя праводзілася паўторна. У выцягнутай правай руцэ юнак раней трымаў сферычны прадмет. На падставе гэтага выказваюцца здагадкі, што гэта Персей з галавой Гаргоны або Парыс з яблыкам разладу. У апошнім выпадку аўтарам скульптуры, датаванай 340-мі гадамі, мог быць вядомы па пісьмовых сведчаннях паслядоўнік Паліклета па імі Ефранор.

  1. Make Lists, Not War — 2013.