Эштаоль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эштаоль?
Размяшчэнне
31°48′00″ пн. ш. 34°59′00″ у. д.HGЯO
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эштаоль (іўр.: יער אשתאול) — лясны масіў у Ізраілі.

Лес размешчаны на поўнач ад горада Бейт-Шэмэша, з'яўляецца адным з найбуйнейшых лясных участкаў у Ізраілі.

Пасаджаны пры непасрэднай падтрымцы Таварыства аховы прыроды і «Керэн Каемет ле-Ісраэль», які працягвае пашыраць яго. Пасадкі дрэў арганізуюцца кожны год.

Месцы для адпачынку[правіць | правіць зыходнік]

У лесе растуць сасна Алепская, кіпарысы. З'яўляецца папулярным месцам адпачынку.

У лесе Эштаоль ёсць 8-кіламетровая пешаходная сцежка, якая з'яўляецца часткай значна буйнейшай Ізраільскай нацыянальнай сцежкі, а таксама шматлікія жывапісныя віды[1].

У лесе ёсць зона адпачынку, названая ў гонар Бернарда А'Хігінса, першага лідэра незалежнай Чылі. Яго выява выгравіравана на адным баку гіганцкай манеты, убудаванай у скалу на гэтым месцы[2].

Пляц лесу складае 12 000 дунам (12 км²)[1].

Зноскі

  1. а б Eshtaol Forest (англ.). Keren Kayemeth LeIsrael Jewish National Fund. Праверана 26 лютага 2020.
  2. "Chilean hero hides in Israeli forest". Jerusalem Post [англійская]. 2007-01-31.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]