Эўмен II
Эўмен II | |
---|---|
Нараджэнне | 221 да н.э. |
Смерць | 159 да н.э. |
Род | Аталіды |
Бацька | Атал I Сатэр[1][2][…] |
Маці | Apollonis of Cyzicus[d][3] |
Жонка | Стратаніка Пергамская[d] |
Дзеці | Арыстонік Пергамскі[d] і Атал III |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Еўмен II (кіраваў у 197 да н.э. — 159 да н.э.) — цар пергамскі, пры якім Пергамскае царства дасягнула зеніту сваёй магутнасці, а Пергам стаў супернічаць з Александрыяй за статус галоўнага цэнтра эліністычнай культуры.
Сын Атала I, Эўмен працягваў бацькаўскую палітыку саюза з Рымскай рэспублікай супраць сірыйцаў і македанян. Увосень 190 г. разам з рымлянамі разграміў Антыёха III у бітве пад Магнесіяй, пасля чаго авалодаў уладаннямі Селеўкідаў у Малой Азіі і фракійскім Херсанесам. У 176 да н.э. дапамог здабыць царскі трон Антыёху IV Епіфану.
За гэтым Эўмен звярнуў свой позірк на поўнач і пачаткаў баявыя дзеянні з Понтам і Віфініяй, на старане якой выступаў сам Ганібал. Падчас Трэцяй Македонскай вайны падтрымліваў рымлян і для ўмацавання саюза ў 172 г. наведаў Рым. Чуткі пра яго сепаратныя перамовы з Персеем, хоць і малаверагодна, што мелі падставу, атручвалі яго адносіны з рымлянамі ў апошні год жыцця.
У валадаранне Эўмена былі ўзведзены амаль усе грандыёзныя збудаванні пергамскага акропаля, уключаючы знакаміты алтар Зеўса. Пры ім бібліятэка Пергама стала супернічаць з александрыйскай, што вымусіла Пталемеяў забараніць экспарт папірусу з Егіпта. У адказ на гэту меру пергамцы вынайшлі новы матэрыял, які па імі іх горада стаў звацца пергаментам.
Зноскі
- ↑ Никифор (Бажанов) Евмен // Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках. Выпуск I — М.: 1891. — С. 205.
- ↑ Щукарев А. Н. Евмен // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. XI. — С. 420.
- ↑ французская Вікіпедыя — 2001.