Юдыт Лейстэр
Юдыт Лейстэр | |
---|---|
нідэрл.: Judith Leyster | |
Імя пры нараджэнні | нідэрл.: Judith Jans Leyster |
Род дзейнасці | мастачка, артыстка |
Дата нараджэння | 1609 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 1660[2][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Ян Мінсэ Маленар |
Член у | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юдыт Янс Лейстэр (нідэрл.: Judith Jans Leyster, а таксама Leijster; 28 ліпеня 1609, Харлем — 10 лютага 1660, Хемстэдэ) — нідэрландская мастачка Залатога стагоддзя.
Пісала жанравыя творы, партрэты і нацюрморты. Працы Джудыт Янс высока шанаваліся сучаснікамі, але пасля смерці, пра Лейстэр амаль забыліся. Да 1893 года ўсе яе творы прыпісваліся Франсу Халсу ці яе мужу Яну Мінсэ Маленару. Толькі ў канцы 19 стагоддзя Лейстэр атрымала прызнанне за свае мастацкія здольнасці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і краўца і півавара. У 1633 была прынята ў Гільдыю Святога Лукі — саюз мастакоў Харлема. У 1636 годзе выйшла замуж за мастака Маленара, пераехала ў Амстэрдам. Нарадзіла пецярых дзяцей. Пераважная частка яе работ адносіцца да 1629—1635 гадоў.
Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што Лейстэр зрабіла кар’еру ў жывапісе, каб дапамагчы сваёй сям’і пасля банкруцтва яе бацькі. Яе першая вядомая падпісаная праца датавана 1629 годам. Да 1633 года яна была чальцом Гарлемскай гільдыі Святога Лукі.
Зноскі
- ↑ а б Judith Leyster // Encyclopædia Britannica
- ↑ Judith Leyster // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Judith Leyster // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016.