Перайсці да зместу

Юзаф Лоскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Лоскі
Дата нараджэння 16 студзеня 1827(1827-01-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1885(1885-01-13) (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, археолаг, рысавальнік, гравёр, фатограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ю́заф Ло́скі (польск.: Józef Łoski; 16 студзеня 1827, в. Кастамлоты над Бугам — 13 студзеня 1885, Варшава) — польскі гісторык і археолаг-аматар, выдавец, малявальшчык, гравёр, фатограф.

Уладальнік маёнтка Кастамлоты ў Бельскім павеце Сядлецкай губерні. Замалёўваў, фатаграфаваў і апісваў ваколіцы свайго маёнтка[1]. Супрацоўнічаў з часопісам «Kłosy» і «Gazeta Warszawska». Таксама праводзіў археалагічныя даследаванні ў ваколіцах Кастамлотаў, Даўгабродаў[pl] і Кодані. Вынікі сваёй працы апублікаваў у 1876 годзе ў часопісе «Wiadomości Archeologiczne[pl]» пад назвай «Берагі Буга. Паганскія магілы ў Кастамлотах» (польск.: Brzegi Buga. Groby pogańskie w Kostomłotach).

Малюнак палаца Браніцкіх у Кодані
Гравюра генеалагічнай табліцы Сапегаў з Коданьскага касцёла. 1855 

Калекцыянаваў археалагічныя помнікі, медалі, у зборы Лоскага мелася таксама калекцыя зброі. У 1856 годзе прадметы са збору дэманстраваліся на варшаўскай выстаўцы помнікаў даўніны[1].

З 1875 года пасля продажу маёнтка жыў у Варшаве[1]. У 1883 годзе выдаў гістарычную кнігу «Ян Сабескі, яго сям’я, таварышы па зброі і тагачасныя помнікі» (польск.: Jan Sobieski, jego rodzina, towarzysze broni i współczesne zabytki).

Пахаваны на варшаўскіх могілках Старыя Павонзкі (кватэра 59, рад 6, месца 7).

Зноскі