Юліус Зэер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юліус Зэер
чэшск.: Julius Zeyer
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 красавіка 1841(1841-04-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 1901(1901-01-29)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, раманіст, драматург і пісьменнік-фантаст
Кірунак неарамнтызм
Мова твораў чэшская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юліус Зэер (чэшJulius Zeyer, 26 чэрвеня 1841 —†29 студзеня 1901) — чэшскі паэт, пісьменнік, драматург, прадстаўнік неаромантызма.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з старадаўняга французскага шляхецкага роду з боку бацькі, па мацярынскай лініі — з заможнай пакаталічанай габрэйскай сям'і. Нарадзіўся ў Празе ў 1841 годзе, рана страціў бацьку. Разам з маці вымушаны быў заняцца сямейнай справай - дрэваапрацоўкай, вучыўся на цесляра ў Вене, дзе скончыў рэальнае вучылішча. У 1861 годзе стаў працаваць у цяслярнай майстэрні ў Вене. Потым жыў у Германіі, Швейцарыі і Францыі. У гэты час захапіўся літаратурай.

Па павярэнню ў Празе паступіў на філасофскі факультэт Карлавага універсітэта. Адначасова актыўна займаўся вывучэннем замежных моў — англійскай, французскай, італьянскай, іспанскай, рускай, польскай, санскрыту і копцкай. У 1873 годзе выйшла першае яго апавяданне «Прыгожыя зубкі». З 1882 года быў выхавальнікам дзяцей графа Гарраха. Пасля працягнуў свае падарожжы. З 1887 года пабываў у Нідэрландах, Бельгіі, Іспаніі, Польшчы, Украіне (на паўвостраве Крым), дзе ён быў некалькі разоў у якасці выхавальнік, Славеніі, Харватыі, Афрыцы, краінах Далёкага Усходу.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аснову паэтычнай творчасці Зэера складаюць творы эпічнага характару. Самыя вядомыя з іх цыклы патрыатычных вершаў «Вышеград» (1880 год) і «Прыход Чэха» (1886 год), прысвечаныя легендарнаму мінуламу Чэхіі.

У творы «Апакаліптычнае бачанне» 1881 года адлюстравана сіла народа, якая зменіць жыццё Чэхіі да лепшага.

Захапленне дэкадэнцтвам і неараматызмам  адбілася ў рамане ў "Марыя Плойгар" (1888 год), ярысвечаны раскрыццю душэўнага свету чэшскага інтэлігента. Раманы "Дом «У знічкі 1894 год), «Тры легенды пра ўкрыжаванне» (1895 год), які былі поўныя песімізму, расчаравання, іх героі жывуць і паміраюць у чужым для сябе асяроддзі і ў адзіноце.

Знаходжанне на Украіне адбілася ў творчасці Зэера — «Песня пра помсць за Ігара» (1882 год), «Песня пра гора добрага малайца Рамана Васільевіча».

У драматургіі, Зеер аддаваў перавагу гістарычным і казачным сюжэтам, спыняе сваю ўвагу на славацкай народнай казцы — па яе матывах у 1898 годзе стварае драму «Радуз і Магулена», па матывах якой у 1970 годзе зняты кінафільм.

Зноскі

  1. а б Julius Zeyer // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Зейер Юлиус // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u sv. Štěpána, sign. ŠT Z13, s. 56
  5. BillionGraves — 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Čeští spisovatelé 19. a počátku 20. století. Praha: Československý spisovatel, 1982. S. 330-334. (чос.)
  • Bolton, Jonathan. «Zeyer, Julius». YIVO Encyclopedia of Jews in Eastern Europe. Retrieved 19 October 2012. (чос.)