Раманістыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Раманіст)

Рамані́стыка — комплекс філалагічных дысцыплін, якія вывучаюць матэрыяльную і духоўную культуру раманамоўных народаў; раздзел мовазнаўства, які вывучае гісторыю узнікнення і развіцця раманскіх моў і дыялектаў, іх сучасны стан і функцыянаванне.

Узнікла ў Сярэднявеччы, развіваецца з эпохі Адраджэння. Адзін з першых філолагаў-раманістаў — Дантэ (трактат «Пра народнае красамоўства», 13051308). Навуковы этап раманістыкі пачаўся ў 1830-я гг. з прац Ф. Дзіца, які апіраўся на параўнальна-гістарычны метад вывучэння раманскіх моў у іх эвалюцыі ад класічнай латыні. Новы імпульс раманістыка набыла ў выніку пераносу ўвагі на праблему рэканструкцыі народнай латыні як рэальнай асновы раманскіх моў (працы Г. Шухарта, Г. Гробера).

У канцы 19 ст. на раманістыку паўплывалі ідэі младаграматызму (працы В. Маер-Любке). Вялікае значэнне для раманістыкі мела пашырэнне лінгва-геаграфічнага (картаграфічнага) метаду даследавання дыялектаў, асновы якога закладзены Ж. Жыльеронам.

У пачатку 20 ст. пад уплывам ідэй Ф. дэ Сасюра павялічылася цікавасць да апісання сучаснага стану раманскіх моў. З другой паловы 20 ст. параўнальна-гістарычнае вывучэнне гэтых моў характарызуецца большай увагай да праблем народнай латыні. З 1925 года дзейнасць раманістаў каардынуе Таварыства раманскага мовазнаўства.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі праблемамі раманістыкі займаліся і займаюцца Л. Ф. Кістанава, М. І. Лешчанка, З. Н. Лявіт, У. В. Макараў, А. М. Сцяпанава, М. В. Шарамета і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]