Перайсці да зместу

Юрый Аляксандравіч Голуб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біятлон
Юрый Голуб
Поўнае імя Юрый Аляксандравіч Голуб
Нарадзіўся 16 красавіка 1996(1996-04-16) (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь

Юрый Аляксандравіч Голуб (нар. 22 студзеня 1996, Глуск, Глускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі біятланіст, чэмпіён Паралімпіяды.

У дзяцінстве іграў на баяне, потым захапіўся гітарай.

У 6 гадоў дзякуючы бацьку пачаў ездзіць на лыжах. У школьныя гады выступаў на спаборніцтвах за школу і за раённую каманду. У 2014 годзе — наймацнейшы лыжнік Глускага раёна.

У 2016 годзе выйграў чэмпіянат Беларусі. У 2017 годзе стаў бронзавым прызёрам паралімпійскага чэмпіянату свету па лыжных гонках і біятлоне ў Германіі. У 2018 годзе заваяваў бронзавы, два сярэбраныя і залаты медаль Паралімпіяды[1].

Палітычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].

Зноскі

  1. Каб мары здзяйсняліся(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2021. Праверана 11 лютага 2021.
  2. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  3. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.