Юстын Шырын
Юстын Шырын | |
---|---|
Смерць | 1852 |
Месца пахавання | |
Род | Шырыны[d] |
Бацька | Ігнат Шырын |
Маці | Марыяна з Якубоўскіх[d] |
Юстын Шырын (польск.: Justyn Szyryn; пам. 1852) — землеўласнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Шырынаў. Сын Ігната Шырына і Марыяны з Якубоўскіх.
Дзісненскі падкаморы. Атрымаў у спадчыну ад бацькі Германавічы з фальваркамі, купіў ад Віктара Юндзіла Шудзелеўшчыну, ад брата Антона — Антопаль. Пабудаваў, ці толькі закончыў у пачатку XIX ст. пачаты бацькам палац, а таксама збудаваў капліцу Святых Пятра і Паўла (не збераглася), у якой і быў пахаваны.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Канстанцыяй з Беніслаўскіх (пам. 1840). 3 трох сыноў Юстына Шырына старэйшы Дамінік памёр нежанатым, сярэдні — Напалеон, атрымаў Шудзелеўшчыну, Германавічы, Марыянполь, Прамяны; Антопаль і Парэчча дасталіся малодшаму сыну Аляксандру, жанатаму са стрыечнай сястрой з парэцкай лініі — Канстанцыяй з Шырынаў.
Адным з апошніх уладальнікаў Германавічаў і застаўшыхся багаццяў, быў сын Аляксандра — Уладзіслаў Шырын (нар. у 1847 г.), жанаты на Вікторыі Кажанеўскай, а пазней з іх патомства апошнім уладальнікам маёнтка быў граф Антон Шырын, які памёр у 1938 г.