Капліца Святых Апосталаў Пятра і Паўла (Германавічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Славутасць
Капліца Святых Апосталаў Пятра і Паўла
Hiermanavičy, Kaplica. Германавічы, Капліца (1901-25).jpg
55°24′46″ пн. ш. 27°44′08″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне
Заснавальнік Юстын Шырын
Дата пабудовы 1826
Дата скасавання 1926

Капліца Святых Апосталаў Пятра і Паўла — колішні рымска-каталіцкі храм у в. Германавічы Шаркаўшчынскага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1826 годзе ў мястэчку Новыя Германавічы Юстынам Шырынам як філіяльны касцёл, які мусіў выкарыстоўваць як сямейная пахавальня. Быў ён асвечаны ў гонар Святых Пятра і Паўла. Касцёл ніколі не быў парафіяльным, таму ён рэдка калі згадваўся, або згадваўся толькі як капліца. Туды былі перанесены ўсе труны сям’і Шырынаў, там жа хавалі і наступных прадстаўнікоў роду.

У кнізе Яна Барэйкі Ходзькі «Мінская дыяцэзія каля 1830 г.» згадваецца: «Касцёл у Германавічах. Унутраныя сцены і скляпенні пакрыты антычнымі размалёўкамі».

Храм знішчаны пажарам у 1896 годзе. Ад яго практычна нічога не засталося, ацалела толькі некалькі рэчаў: вялікі крыж, маляваная лаўка, два званочкі, канфесіянал. У 1915 г. вяліся спробы яго адрэстаўрыраваць: былі сабраныя сродкі, але, на жаль, падзеі Першай сусветнай вайны перашкодзілі гэта ажыццявіць. Пазней было вырашана храм разабраць, як гэта вынікае з наступных матэрыялаў.

З Віленскай курыі на імя пробашча касцёла ксяндза І. Бобіча ў 1924 г. паведамлялася, што ахвяра пані Шырынавай прымаецца і даецца дазвол на разбор капліцы з адной умовай, што цэгла выключна будзе скарыстана на патрэбы касцёла. Сама ж пані Шыранава (у лісце ад 6 верасня 1924 г.) зазначала, што дае згоду на разбор капліцы і дазваляе прадаць цэглу выключна на патрэбы касцёла, бо разумее, што адрастаўраваць яе ўжо не ў стане. Месца, дзе знаходзілася капліца, агарадзіць плотам паставіць помнік: жалезны крыж на падставе з часанага каменю памерамі 2 на 2 аршыны і вышынёй таксама 2 аршыны. І там захаваць парэшткі нябожчыкаў Шырынаў.

У 1926 г. капліца была разабрана і выручка ад прададзенай цэглы пайшла на рамонт касцёла. Як вынікае з пазнейшых справаздач, на месцы капліцы ніякі помнік не быў пастаўлены з-за недахопу сродкаў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мураваны васьмівугольны ў плане храм з двумя прыбудовамі размяшчаўся насупраць галоўнага касцёла. У левай прыбудове знаходзілася сакрысція, а ў правай труны Шырынаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]