Перайсці да зместу

Яан Поска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яан Поска
эст.: Jaan Poska
1-ы міністр замежных спраў Эстоніі[d]
24 лютага 1918 — 20 верасня 1919
Пераемнік Антс Пійп
мэр Таліна[d]
1913 — 1917
Папярэднік Voldemar Lender[d]

Нараджэнне 24 студзеня 1866(1866-01-24)[1]
Смерць 7 сакавіка 1920(1920-03-07)[1] (54 гады)
Месца пахавання
Дзеці Xenia Poska[d], Vera Poska-Grünthal[d], Jaan Poska[d], Helene Poska-Niinemann[d], Jüri Poska[d] і Tatjana Poska-Laaman[d]
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Я́ан По́ска (эст.: Jaan Poska; 12 [24] студзеня 1866, Лаюзевялья — 7 сакавіка 1920, Талін) — эстонскі юрыст і дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў эстонскай дзяржаўнасці, кіраўнік Аўтаномнай Эстоніі ў складзе Расійскай рэспублікі.

Прысяжны павераны ў Рэвелі (цяпер — Талін). З 1904 года — галосны Рэвельскай гарадской думы, у 1905 годзе быў яе старшынёй. У 1913—1917 гадах — рэвельскі гарадскі галава.

У 1914—1915 гады правёў медыцынскую рэформу, у 1915 годзе заснаваў жаночае камерцыйнае вучылішча, у 1916 — мастацка-прамысловае вучылішча. Стаў першым этнічным эстонцам, які займаў пасаду старшыні Рэвельскай гарадской думы, і другім эстонцам, былым гарадскім галавой (мэрам) Рэвеля.

Пасля атрымання Эстоніяй статусу аўтаноміі, у сакавіку 1917 года Яан Поска быў прызначаны камісарам Часовага ўрада Расіі ў Эстляндскай губерні, застаючыся на гэтай пасадзе да бальшавіцкага перавароту ў лістападзе таго ж года. Увосень 1917 гады быў абраны дэпутатам Усерасійскага ўстаноўчага збору.

Камітэт выратавання Эстоніі 24 лютага 1918 года прызначыў Яана Поску міністрам замежных спраў новаўтворанай дзяржавы. Потым Поска ўваходзіў у склад Часовага ўрада Эстоніі ў якасці намесніка прэм’ер-міністра і міністра юстыцыі. У 1919 годзе дабіўся прызнання незалежнай Эстоніі ў Заходняй Еўропе, удзельнічаў у рабоце Парыжскай мірнай канферэнцыі.

Пасля вяртання ў Эстонію быў прызначаны кіраўніком эстонскай дэлегацыі на мірных перамовах з Савецкай Расіяй, якія завяршыліся 2 лютага 1920 года падпісаннем Тартускага мірнага дагавора.

Быў абраны дэпутатам Устаноўчага сходу Эстоніі. Узнагароджаны Крыжом Свабоды трэцяга разраду першай ступені — за грамадзянскія заслугі. Пахаваны ў Таліне на Аляксандра-Неўскіх могілках.

Зноскі

  1. а б Jaan Poska // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.