Яан Поска
| Яан Поска | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| эст.: Jaan Poska | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Voldemar Lender[d] | ||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Karl Kirp[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
24 студзеня 1866[1][2] |
||||||
| Смерць |
7 сакавіка 1920[1][2] (54 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Бацька | Johann Poska[d] | ||||||
| Дзеці | Xenia Poska[d], Vera Poska-Grünthal[d], Jaan Poska[d], Helene Poska-Niinemann[d], Jüri Poska[d] і Tatjana Laaman[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
Я́ан По́ска (эст.: Jaan Poska; 12 [24] студзеня 1866, Лаюзевялья — 7 сакавіка 1920, Талін) — эстонскі юрыст і дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў эстонскай дзяржаўнасці, кіраўнік Аўтаномнай Эстоніі ў складзе Расійскай рэспублікі.
Прысяжны павераны ў Рэвелі (цяпер — Талін). З 1904 года — галосны Рэвельскай гарадской думы, у 1905 годзе быў яе старшынёй. У 1913—1917 гадах — рэвельскі гарадскі галава.
У 1914—1915 гады правёў медыцынскую рэформу, у 1915 годзе заснаваў жаночае камерцыйнае вучылішча, у 1916 — мастацка-прамысловае вучылішча. Стаў першым этнічным эстонцам, які займаў пасаду старшыні Рэвельскай гарадской думы, і другім эстонцам, былым гарадскім галавой (мэрам) Рэвеля.
Пасля атрымання Эстоніяй статусу аўтаноміі, у сакавіку 1917 года Яан Поска быў прызначаны камісарам Часовага ўрада Расіі ў Эстляндскай губерні, застаючыся на гэтай пасадзе да бальшавіцкага перавароту ў лістападзе таго ж года. Увосень 1917 гады быў абраны дэпутатам Усерасійскага ўстаноўчага збору.
Камітэт выратавання Эстоніі 24 лютага 1918 года прызначыў Яана Поску міністрам замежных спраў новаўтворанай дзяржавы. Потым Поска ўваходзіў у склад Часовага ўрада Эстоніі ў якасці намесніка прэм’ер-міністра і міністра юстыцыі. У 1919 годзе дабіўся прызнання незалежнай Эстоніі ў Заходняй Еўропе, удзельнічаў у рабоце Парыжскай мірнай канферэнцыі.
Пасля вяртання ў Эстонію быў прызначаны кіраўніком эстонскай дэлегацыі на мірных перамовах з Савецкай Расіяй, якія завяршыліся 2 лютага 1920 года падпісаннем Тартускага мірнага дагавора.
Быў абраны дэпутатам Устаноўчага сходу Эстоніі. Узнагароджаны Крыжом Свабоды трэцяга разраду першай ступені — за грамадзянскія заслугі. Пахаваны ў Таліне на Аляксандра-Неўскіх могілках.
Зноскі
- 1 2 Jaan Poska // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 5 (not translated to et) Valitud ja valitsenud, Valitud ja valitsenud : Eesti parlamentaarsete ja muude esinduskogude ning valitsuste isikkoosseis aastail 1917-1999 — Eesti Rahvusraamatukogu, 1999.