Ябланавы хрыбет
Выгляд
Ябланавы хрыбет | |
---|---|
бур. Ябалhан дабаан | |
52°03′ пн. ш. 113°35′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Забайкальскі край |
Даўжыня | 650 км |
Шырыня | больш за 80 км |
Найвышэйшая вяршыня | Канталацкі Галец |
Вышыня | 1706 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Я́бланавы хрыбет (бур. Ябалhан дабаан) — горны хрыбет пераважна з сярэднягорным рэльефам ў цэнтральнай частцы Забайкалля, пераважна на тэрыторыі Забайкальскага края.
Даўжыня хрыбта каля 650 км, найбольшая шырыня больш за 80[1] км, найменшая шырыня больш за 20[1] км. Найбольшая вышыня — 1706 м (гара Канталацкі Галец)[1]. Складзены гранітамі, крышталічнымі сланцамі, пясчанікамі. Распаўсюджаныя сляды старажытнага зледзянення. Схілы хрыбта параслі лістоўнічнымі, хваёвымі, радзей — піхтава-яловымі лясамі. Вышэй 1300—1400 м лясы змяняюцца горнай тундрай.
Зноскі
- ↑ а б в Праект «Энциклопедия Забайкалья» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 224. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Яблонный хребет // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Яблоновый хребет (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Пузырёв С. Почему водораздел в Забайкалье называется Яблоновым? (руск.)