Піхта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Піхта
Abies alba Schleus Berg b Suhl ThW Th Dreger.jpg
Піхта белаяtypus.
Агульны выгляд дарослага дрэва. (Цюрынгенскі Лес, Германія)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Abies Mill.

Даччыныя таксоны
Гл. тэкст
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   18031
NCBI   3319
EOL   13998
GRIN   g:13
IPNI   31959-1
FW   55065

Пі́хта (Abies) — род вечназялёных дрэў сямейства хваёвых (Pinaceae). Род налічвае каля 40 відаў.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня да 60 м, у некаторых відаў да 100 м, дыяметр ствала да 2 м. Крона густая, конусападобная, ствол прамы. Кара пераважна гладкая, светла-шэрая, багатая смалой. Ігліца пляскатая, мяккая, з дыума белаватымі палоскамі на ніжнім баку. Спелыя шышкі цыліндрычныя, прамастойныя, фіялетавыя або карычневыя.

Жыве 150—400 гадоў і больш.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Піхта пашырана ва ўмераных шыротах паўночнага паўшар'я, часцей у гарах. Расце разам з елкай ці ўтварае чыстыя дрэвастоі. Адна з асноўных парод цёмнахвойнай тайгі. Некаторыя віды сустракаюцца ў трапічных шыротах (напр. у гарах Мексікі і Гватэмалы).

На Беларусі ў дзікай прыродзе толькі адзін від[1]: піхта белая або еўрапейская (Abies alba), расце ў Белавежскай пушчы: утварае лясны піхтавы «востраў» на балотным масіве Дзікі Нікар, ахоўваецца. У садова-паркавай культуры больш за 10 відаў піхты. Найбольш вядомыя: піхта сібірская (Abies sibirica), аднаколерная (Abies concolor), суцэльналістая (Abies holophylla), бальзамічная (Abies balsamea), Віча (Abies veitchii). Вырошчваецца ў адзіночных, групавых, алейных пасадках.

Зноскі