Ягор Аляксандравіч Клімянчук
Поўнае імя | Ягор Аляксандравіч Клімянчук | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
11 лістапада 1997[1][2] (27 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 66 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Металіст | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Ягор Клімянчук (нар. 11 лістапада 1997, Запарожжа, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца харкаўскага «Металіста».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец ДЮСШ запарожскага «Металурга», першы трэнер — Андрэй Юр’евіч Максіменка. Пасля завяршэння навучання папоўніў шэрагі клубнай каманды «Металурга» да 19 гадоў[3].
7 лістапада 2014 года ў выязным матчы супраць луганскай «Зары» дэбютаваў у моладзевай камандзе «металургаў». 30 мая 2015 года, у апошнім туры чэмпіянату Украіны 2014/15, дэбютаваў у асноўнай камандзе ў матчы Прэм’ер-лігі супраць кіеўскага «Дынама», замяніўшы ў другім тайме яшчэ аднаго дэбютанта Рамана Папова[4].
У снежні 2015 года Ягор разам з іншымі ігракамі пакінуў «Металург» у сувязі з пачаткам працэсу ліквідацыі клуба. У студзені 2016 года разам з таварышам па «Металургу» Сяргеем Кулінічам прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск», з якім у лютым падпісаў двухгадовы кантракт[5]. Правёў за асноўны склад «Мінска» 4 матчы ў чэмпіянаце і 1 у Кубку Беларусі, з чэрвеня стаў у асноўным гуляць за дубль. 7 ліпеня 2016 года кантракт з беларускім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[6], і неўзабаве Ягор далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе таксама не здолеў замацавацца ў аснове і стаў выступаць за дубль. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў «Нафтан»[7].
У лютым 2017 года стаў іграком клуба «Колас» (Каваліўка) з Першай лігі Украіны[8]. У сезоне 2017/18 не з’яўляўся на полі за «Колас», і ў лютым 2018 года перайшоў у «Авангард» з Краматорска. Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў краматорскі клуб.
У студзені 2019 года перайшоў у данецкі «Алімпік», які пакінуў у снежні таго ж года. У лютым 2020 года далучыўся да «Львова», а ў студзені 2021 года перабраўся ў армянскі клуб «Арарат-Арменія». Пакінуў каманду ў чэрвені 2022 года. У верасні 2022 года стаў іграком харкаўскага «Металіста».
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбраны прызёр чэмпіянату Арменіі: 2021/22
Зноскі
- ↑ Egor Klymenchuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yehor Klymenchuk // FBref
- ↑ В добрый путь, выпускники! (руск.). «Металург» Запорожжа (5 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2015. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ «Динамо» 2:2 «Металург» З (укр.)(недаступная спасылка). УПЛ (30 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2015. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ Украинцы Егор Клименчук и Сергей Кулинич подписали контракты с "Минском". football.by.
- ↑ Клименчук покинул «Минск». by.tribuna.com.
- ↑ Степанов, Клименчук и еще два футболиста покинут «Нафтан». by.tribuna.com.
- ↑ Колос вернул из Беларуси воспитанника запорожского Металлурга. ua-football.com.
- Нарадзіліся 11 лістапада
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Запарожжы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Украіны
- Ігракі ФК Металург Запарожжа
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК Колас Каваліўка
- Ігракі ФК Краматорск
- Ігракі ФК Алімпік Данецк
- Ігракі ФК Львоў
- Ігракі ФК Арарат-Арменія
- Ігракі ФК Металіст Харкаў