Якапа Цукі
Якапа Цукі | |
---|---|
італ.: Jacopo Zucchi | |
Дата нараджэння | 1542[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1596[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Уплыў | Джорджа Вазары[3] |
Уплыў на | Francesco Zucchi[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Якапа Цукі (італ.: Jacopo Zucchi; 1541, Фларэнцыя альбо Рым — 1589/90) — фларэнтыйскі мастак-маньерыст.
Якапа Цукі быў вучнем і памочнікам Джорджа Вазары. У 1567 годзе ён пераехаў у Рым, дзе афармляў «Залу пяцісот» і студыю Франчэска I у Палацца Век’ё ў Фларэнцыі. У 1572 годзе пасяліўся ў Рыме, дзе пісаў фрэскі ў палацы і віле кардынала Фердынанда Медычы.
Распісваў фрэскі ў рымскіх цэрквах, у прыватнасці ў храмах Сантысіма-Трыніта-дэй-Пелегрыні, Святога Духа ў Сасія, і палацах.
У 1581 годзе Цукі стаў членам гільдыі Святога Лукі.
У сваіх працах спалучаў рысы італьянскага маньерызму з галандскім уплывам.
У 1908 годзе творы Якапа Цукі, Паала Веранезэ, фламандскіх і французскіх мастакоў з Нацыянальнай галерэі старажытнага мастацтва часова перадалі італьянскаму пасольству ў Берліне. У маі 1945 года савецкія падраздзяленні занялі пасольства і вывезлі карціны ў СССР. Расія не збіраецца вяртаць Італіі выкрадзеныя творы, паколькі лічыць іх кампенсацыяй за страты, якія краіна панесла падчас Другой сусветнай вайны.
Зноскі
- ↑ а б Encyclopédie Larousse en ligne Праверана 20 красавіка 2016.
- ↑ RKDartists Праверана 15 кастрычніка 2016.
- ↑ а б http://arts-graphiques.louvre.fr/detail/artistes/8/2785-ZUCCHI-Jacopo Праверана 19 кастрычніка 2020.